Давід Вілья
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Давід Вілья Санчэс | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | El Guaje (Дзіця) | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 снежня 1981[1][2] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Давід Вілья Санчэс (ісп.: David Villa Sánchez; нар. 3 снежня 1981, Лангрэа, Астурыя, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, нападнік. Рэкардсмен нацыянальнай зборнай Іспаніі па колькасці забітых мячоў, чэмпіён Еўропы і свету ў яе складзе.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Вілья меў цікавасць да шматлікіх астурыйскіх каманд, але адна з вялікіх каманд краю, «Рэал Аўеда», заявіла, што ён быў занадта юным і меў недастатковы патэнцыял для клуба. Пасля Давід атрымаў прафесійны прарыў у мясцовым клубе «Спортынг» Хіхон, ідучы па слядах свайго куміра дзяцінства Кіні. Вілья дэбютаваў у складзе астурыйскага клуба ў сезоне 2000/2001.
Правёўшы амаль два сезона ў «Спортынгу» і забіўшы 40 мячоў, Вілья ў канчатковым рахунку, атрымаў сваю пуцёўку ў вышэйшы іспанскі дывізіён, калі «Спортынг» быў у цяжкім фінансавым становішчы і быў вымушаны прадаць іграка ў клуб «Рэал Сарагоса» улетку 2003 года. Давід падпісаў кантракт з новым клубам, які ўсталяваў яму памер заробку ў памеры 3 млн еўра ў год. Нападнік не меў праблем з адаптацыяй да гульні на высокім узроўні, і нават здолеў вызначыцца 17 разоў у сваім першым сезоне ў «Сарагосе».
У 2005 годзе ігрок перайшоў у клуб «Валенсія». Адразу ж у першым сезоне за «Валенсію» Вілья забіў 25 мячоў, правёўшы 37 гульняў, у Ла Лізе і стаў другім пасля Самуэля Это’о лепшым бамбардзірам чэмпіянату. За ўсю гісторыю «Валенсіі» толькі два футбалісты забівалі за адно першынство больш галоў. Вынік Давіда стаў трэцім паказчыкам клуба за ўвесь час. У наступныя сезоны Вілья зноў станавіўся лепшым бамбардзірам «Валенсіі», і аж да сезона 2007/2008 быў лепшым іспанскім бамбардзірам у лізе.
19 мая 2010 года Вілья перайшоў у «Барселону», якая заплаціла за трансфер форварда амаль 42 млн еўра[3][4]. Кантракт быў падпісаны 22 мая на 4 гады з заработнай платай у памеры 7 млн еўра за сезон, з магчымасцю падаўжэння яго яшчэ на год[5][6], на цырымоніі прадстаўлення іграка прысутнічала 46 тысяч гледачоў[7].
8 ліпеня 2013 года «Барселона» абвесціла, што яны дасягнулі пагаднення аб транферы Вільі ў мадрыдскае «Атлетыка» за 5,1 млн еўра[8]. 21 жніўня 2013 года ігрок забіў гол у першым матчы за «Атлетыка» ў матчы Суперкубка супраць былога клуба «Барселоны»[9]. Давід правёў не благі сезон, стаўшы чэмпіёнам Іспаніі і дайшоўшы з клубам да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Трэба заўважыць, што ў мадрыдскім клюбе Вілья даволі часта гуляў з глыбіні пляцоўкі, шмат часу адпрацоўваючы ў абароне.
Улетку 2014 года стаў першым іграком створанага клуба «Нью-Ёрк Сіці», які пачаў выступленні ў МЛС толькі з 2015 года. З гэтай прычыны Давід быў аддадзены ў арэнду ў клуб аўстралійскай лігі «Мельбурн Сіці», а з 2015 года пачаў гуляць у Амерыцы.
У лістападзе 2018 года было абвешчана, што Вілья не будзе падаўжаць кантракт з «Нью-Ёрк Сіці», які сканчваецца 31 снежня таго ж года, і неўзабаве стала пра пераход нападніка ў японскі клуб «Вісэл Кобэ» з 1 студзеня 2019 года[10]. У лістападзе 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона[11]. Свой апошні матч правёў 1 студзеня 2020 года, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы за Кубак Імператара, у якім «Вісэл Кобэ» ўзяў першы трафей у сваёй гісторыі[12].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі 9 лютага 2005 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына. Першы гол за зборную забіў 16 лістапада таго ж года, паразіўшы вароты зборнай Славакіі.
Удзельнічаў на чэмпіянаце свету 2006 года. У першым матчы групавога этапа супраць зборнай Украіны Вілья забіў два мячы. У 1/8 фіналу супраць будучых фіналістаў французаў Давід адкрыў лік рэалізаваўшы пенальці, аднак французы здолелі пераламаць ход гульні і перамаглі з лікам 3:1.
На пераможным для Іспаніі еўрапейскім першынстве 2008 года Вілля стаў лепшым бамбардзірам, забіўшы чатыры мячы. У першым жа матчы турніру супраць зборнай Расіі Вілья зрабіў хет-трык. З-за траўмы, атрыманай у паўфінале супраць усё той жа зборнай Расіі, нападнік быў вымушаны прапусціць фінал.
З-за траўмы, атрыманай на клубнам чэмпіянаце свету, Давід быў вымушаны прапусціць Еўра-2012, на якім зборная Іспаніі таксама дамаглася перамогі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Рэал Сарагоса»:
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2004
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2004
«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2008
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2011, 2013
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2012
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2011
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2011
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2011
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2014
«Вісэл Кобэ»:
- Уладальнік Кубка Імператара: 2019
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Іспанія:
Зноскі
- ↑ VILLA david sanchez // Argentine Soccer Database
- ↑ David Villa Sánchez // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ "Барселона" купила нападающего за 40 миллионов евро. lenta.ru
- ↑ "Барселона" приобрела Вилью у "Валенсии" за € 40 млн. championat.com
- ↑ Вилья официально перешел в «Барселону». sports.ru
- ↑ David Villa sold to Barcelona Архівавана 22 мая 2010.. timeslive.co.za
- ↑ Как подписывали Вилью. sports.ru
- ↑ Club reach deal in principal to sell David Villa to Atletico Madrid. FC Barcelona.
- ↑ Messi goes off injured in Spanish Super Cup as Neymar scores his first Barca goal... with a header!. Daily Mail.
- ↑ «Виссел Кобе» представил Вилью. by.tribuna.com.
- ↑ Вилья объявил о завершении карьеры по окончании сезона. by.tribuna.com.
- ↑ «Виссел Кобе» Иньесты выиграл 1-й трофей в истории – Кубок Японии. Вилья завершил карьеру. by.tribuna.com.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Давід Вілья
- Афіцыйны сайт Давіда Вільі Архівавана 24 мая 2011.
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на worldfootball.net (англ.)
- Нарадзіліся 3 снежня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Астурыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Вісэл Кобэ
- Ігракі ФК Нью-Ёрк Сіці
- Ігракі ФК Мельбурн Сіці
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Валенсія
- Ігракі ФК Рэал Сарагоса
- Ігракі ФК Спортынг Хіхон
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіёны Еўропы па футболе