Перайсці да зместу

Гіём Франсуа Лапіталь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіём Франсуа, маркіз дэ Лапіталь
фр.: Guillaume François Antoine, marquis de L'Hôpital
Дата нараджэння 1661[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1704(1704-02-02)[1][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Marie-Charlotte de Romilley de La Chesnelaye[d][6]
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера Матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як аўтар першага падручніка па Матэматычным аналізе
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гіём Франсуа Лапіталь (фр.: Guillaume François Antoine, marquis de L'Hôpital, 1661 — 2 лютага 1704) — французскі матэматык, аўтар першага падручніка па матэматычным аналізе.

Сын багатых бацькоў, маркіз Лапіталь паступіў спачатку на ваенную службу, але па слабасці зроку неўзабаве пакінуў яе і прысвяціў сябе навукам. Быў членам Парыжскай акадэміі навук, удзельнік вучонага гуртка Мальбранша. Быў жанаты з Мары-Шарлот дэ Ромій дэ ла Шэнелэ (фр. Marie-Charlotte de Romilley de la Chesnelaye), яна таксама займалася матэматыкай.

У 1690-х гадах заняў бачнае месца ў школе Лейбніца, з новым метадам якога яго пазнаёміў Іаган Бернулі ў 1692 годзе падчас свайго знаходжання ў Парыжы і маёнтку Лапіталя.

Галоўная заслуга Лапіталя заключаецца ў першым сістэматычным выкладанні матэматычнага аналізу, дадзены ім у творы «Аналіз бясконца малых» (фр. Analyse des infiniment petits pour l’intelligence des lignes courbes, 1696). У гэтай кнізе сабраны і прыведзены ў стройнае цэлае асобныя пытанні, раскіданыя да таго ў розных пачасовых выданнях, а таксама прыводзіцца Правіла Лапіталя. У прадмове Лапіталь паказвае, што без усялякага сораму карыстаўся адкрыццямі Лейбніца і братоў Бернулі і «не мае нічога супраць таго, каб яны прад’явілі свае аўтарскія правы на ўсё, што ім заўгодна». Сучаснікаў, аднак, моцна збянтэжыла тое, што Іаган Бярнулі прад’явіў прэтэнзіі на ўсе сачыненні Лапіталя цалкам.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Guillaume Fran?ois Antoine, Marquis de l\\'H?pital // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Guillaume François Antoine Marquis L'Hospital // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #100814891 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.
  6. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.