Перайсці да зместу

Герб Ірака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Ірака
Дэталі
Суб’ект Ірак
Зацверджаны 2008
Шчыт
іракскі сцяг
Заснаванне 2008

Герб Ірака — эмблема на аснове выявы Арла Саладзіна, звязанага з ідэямі панарабізма XX ст., на грудзях арла шчыт з гарызантальнымі палосамі колераў іракскага сцягу, пад арлом скрутак зялёнага колеру з арабскім надпісам الجمهورية العراقية (al-Jumhuriya al-`Iraqiya — Іракская рэспубліка).

У аснове першай постманархічнай дзяржаўнай эмблема Ірака мела ў аснове старажытны сімвал Сонца, і ўнікала арабскай сімволікі. Была прынята як герб у 1959 годзе і складалася з чырвона-жоўтай васьміканцовай зоркі, якая сімвалізавала ўсход Сонца, у цэнтры круг з пшанічным коласам і надпісам, па баках дзве крывыя шабелі, уверсе паміж вастрыём шабель надпіс «Іракская Рэспубліка».

У 1965 годзе прыняты новы герб з выявай арла Арла Саладзіна. У адрозненне ад сённяшняга ён не змяшчаў тэксту ў шчыце на грудзях арла, а палосы сцягу былі вертыкальныя. У 1991 годзе палосы змянілі на гарызантальныя. У 2004 годзе былі ўнесены змены, каб шчыт адпавядаў новапрынятаму сцягу Ірака.