Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Старонка ўдзельніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кожнаму ўдзельніку ў Вікіпедыі надаецца асобная старонка ўдзельніка, якая павінна забяспечыць зручную камунікацыю ўдзельніка з супольнасцю для стварэння энцыклапедыі. Звычайна, лепей пазбягаць зместу на старонцы ўдзельніка, які не датычыцца непасрэдна Вікіпедыі. Вікіпедыя — не бясплатны хостынг, таму вашыя ўласныя старонкі ў праекце не мусяць змяшчаць звестак, якія не спрыяюць паляпшэнню энцыклапедыі. Гэтая рэкамендацыя вызначае, што можа, а што не можа быць змешчана на старонцы ўдзельніка.

Старонкі ўдзельніка і ўласная прастора ўдзельніка

[правіць зыходнік]
Заўвага: у гэтым кантэксце «Ваша» значыць «звязаная з Вамі», а не «належыць Вам».

Старонкі Адмысловае:MyPage і Адмысловае:Mytalk перанакіроўваюць удзельніка на яго ўласныя старонкі адпаведна. Каб патрапіць на старонку іншага ўдзельніка, пазначэнне назвы ўліковага запісу ў яўнай форме абавязковае: Вікіпедыя:Асабістая старонка ўдзельніка.

Звесткі пра вас не мусяць быць змешчаныя ў асноўнай прасторы назваў, бо яна захоўваецца для энцыклапедычнага зместу. Але толькі ў тым выпадку, калі вы не праходзіце крытэрыі значнасці, ці хтосьці іншы не напіша пра вас.

Калі вы не жадаеце мець старонку ўдзельніка, вы можаце зрабіць перанакіраванне на сваю старонку размоў.

Што дапушчальна на старонцы ўдзельніка

[правіць зыходнік]

Перш за ўсё, можна пазначыць сваю старонку адмысловым шаблонам {{Userpage}}, які яўна адлюстроўвае, што ваша старонка — не энцыклапедычны артыкул. Наяўнасць гэтага шаблона — не патрабаванне, але мінакі і новыя ўдзельнікі могуць не зразумець, што робіць рознага кшталту змест у энцыклапедыі.

Гэта асабістая старонка ўдзельніка беларускай Вікіпедыі.

Гэта не энцыклапедычны артыкул.

Калі вы бачыце гэту старонку не на сайце беларускай Вікіпедыі (http://be.wikipedia.org), тады вы праглядаеце люстэрка сайта. Гэта азначае, што гэта старонка магла састарэць, і чалавек, якому належыць гэта старонка, можа не мець якога-небудзь дачынення да іншых праектаў, акрамя Вікіпедыі.

Арыгінал старонкі знаходзіцца па адрасе http://be.wikipedia.org/wiki/User:Старонка ўдзельніка.


Ваша старонка можа быць прызначана для ўсяго, што можа паспрыяць развіццю Вікіпедыі. Памылковым з’яўляецца меркаванне, што старонка ўдзельніка — гэта яго дамашняя старонка: Вікіпедыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, не блог і не сацыяльная сетка. Лепшае меркаванне: старонка ўдзельніка — шлях арганізацыі асабістай працы над Вікіпедыяй, а таксама дапамога іншым удзельнікам падчас супрацы.

Некаторыя змяшчаюць розныя звесткі пра сабе, напрыклад: кантактную інфармацыю (e-mail), фатаграфію, сапраўднае імя, галіна ведаў, якой яны цікавяцца і гэтак далей. (Вас падобнае рабіць ніхто не прымушае. Тым болей, усе старонкі Вікіпедыі могуць быць скапіяваныя на сайты-люстэркі.)

На старонцы можна змясціць інфармацыю для сябе, як дапаможнік падчас працы: артыкулы да стварэння і паляпшэння, карысныя спасылкі, эксперыменты з шаблонамі (як аналаг пясочніцы) і гэтак далей.

Яшчэ адзін шлях выкарыстання старонкі — паведаміць іншым удзельнікам пра вашую бягучую дзейнасць ці думкі наконт Вікіпедыі і яе развіцця. Можна змясціць свае планы, ці апублікаваць спіс выкананай працы, а таксама апублікаваць меркаванні (канструктыўныя) наконт таго, якім чынам мусяць быць змененыя пэўныя правілы і рэкамендацыі ў праекце. Калі вы пакідаеце рэдагаванне энцыклапедыі на нейкі час, можна пакінуць паведамленне пра гэта на сваёй старонцы.

Яшчэ вельмі карысна пазначыць мовы, якімі вы валодаеце (глядзіце Вікіпедыя:Вавілон).

Можаце змясціць спасылку на сваю дамашнюю старонку, але аздабляльны тэкст не павінны быць занадта рэкламнага характару.

Заўвага: на старонкі ўдзельнікаў часцей за ўсё трапляюць праз спасылкі ў подпісах на старонках абмеркаванняў.

А што наконт падстаронак?

[правіць зыходнік]
Глядзіце болей на старонцы Вікіпедыя:Падстаронкі

Калі вам не хапае адной старонкі, можаце стварыць яшчэ. Змест падстаронак падпарадкоўваецца тым жа правілам, што і старонка ўдзельніка.

Падстаронкі ствараюць для розных мэт:

  • Праца над артыкулам з мэтай яго публікацыі ў асноўнай прасторы ў будучыні.
  • Архівы старонак размоў.
  • Тэсты: шмат хто стварае сваю ўласную пясочніцу, каб асабіста разабрацца з шаблонам ці «магічнымі словамі».
  • Часткі вашай старонкі ўдзельніка, калі ў іх вельмі шмат зместу (напрыклад, спіс узнагарод, створаных артыкулаў ці зробленыя вамі здымкі).

Што недапушчальна на старонцы ўдзельніка

[правіць зыходнік]

Коратка: на старонцы ўдзельніка і яе падстаронках не павінна быць зместу, які ніяк не тычыцца Вікіпедыі. Вікіпедыя — не правайдэр і ня блог-платформа, таму ваша старонка ўдзельніка не можа з’яўляцца вашай дамашняй старонкай. Ваша старонка ўдзельніка прадстаўляе вас як вікіпедыйца, і мусіць адлюстроўваць вашу працу ў праекце.