Перайсці да зместу

Віекшней

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Віекшней
літ.: Viekšniai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
62 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 180 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-89094
Віекшней на карце Літвы
Віекшней (Літва)
Віекшней

Віекшне́й (літ.: Viekšniai, жам. Vėikšnē, беларуская назва — Векшні[2]) — горад у паўночнай Літве. Уваходзіць у склад Мажэйкейскага раёна Цяльшэйскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Размешчаны на беразе ракі Вянта за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Мажэйкей. Чыгуначная станцыя на лініі Шаўляй — Ліепая.

Вядомы з XIV ст. Мяркуецца, што каля 1565, у час валочнай памеры Векшнянскай воласці Вялікага Княства Літоўскага, у Векшнях заснаваны касцёл. Мураваны касцёл Яна Хрысціцеля пабудаваны ў 1634 (Векшні — цэнтр дэканата). У 1636 годзе заснавана школа. Былі дзяржаўным уладаннем, цэнтрам нягродавага староства, якое давалася ў трыманне магнатам. З 1703 года вякшнянскім старастам быў падканцлер вялікі літоўскі Станіслаў Шчука, потым — яго сын Марцін Леапольд, які 25 кастрычніка 1725 года даў Векшням магдэбургскае права і герб з выявай 3 высокіх гор. У 1743 годзе гэта права пацвердзіў вякшнянскі стараста Міхал Гурскі, у 1764 годзе пазбаўлены яго соймам. 15 траўня 1792 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аднавіў магдэбургскае права для Векшняў і даў герб мястэчку з выявай 3 зорак (1 сярэбраная, 2 залатыя) пад каронай у блакітным полі[3].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[3]. Да 1842 года горад уваходзіў у склад Шавельскага павета Віленскай губерні[4]. У 1843 годзе мястэчка было перададзена ў наваствораную Ковенскую губерню. У 1853 годзе быў пабудаваны цагляны касцёл[5]. Векшні значна выраслі ў 1871—1873 гадах пры будаўніцтве Лібава-Роменскай чыгункі (ЛібаваРомны).

У час Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй[4]. З 1918 года ў складзе Літвы. У 1940—1991 гадах у складзе Літоўскай ССР. З 1958 года пасёлак гарадскога тыпу ў Акмянскім раёне Літоўскай ССР[6].

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1995 годзе паўторна атрымаў правы горада. Цэнтр аднайменнага староства. У 1998 годзе атрымаў герб і сцяг.

Год Колькасць
1923 2 024
1959 2 734
1970 2 748
1979 2 781
1989 2 410
2001 2 272 [1]
2002 2 257 [1]
Год Колькасць
2003 2 250 [1]
2004 2 201 [1]
2005 2 175 [1]
2006 2 109 [1]
2007 2 068 [1]
2008 2 056 [1]
2009 2 052 [1]
Год Колькасць
2010 2 005 [1]
2011 1 937 [1]
2012 1 894 [1]
2013 1 837 [1]
2014 1 782 [1]
2015 1 747 [1]
2016 1 697 [1]
Год Колькасць
2017 1 670 [7]
2018 1 650 [8]
2019 2 151 [9]
2020 2 122 [9]
2021 2 249 [1]
2022 2 216 [9]
2023 2 180 [1]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 29.
  3. а б Віекшней на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  4. а б Российская Еврейская Энциклопедия. ВЕКШНЯЙ
  5. Сайт Віекшнейскага староства Архівавана 1 студзеня 2011.
  6. Векшняй (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  7. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  8. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  9. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.