Вестфалія
Вестфалія (ням.: Westfalen) — гістарычная вобласць на паўночным захадзе Германіі. У наш час разам з былой зямлёй Ліпэ ўтварае ўсходнюю частку зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія і складаецца з акруг Арнсберг, Дэтмальд і Мюнстэр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова Вестфалія (нароўні з Ангрыяй і Істфаліяй) уваходзіла ў склад герцагства Саксонія. Пасля разгрому Саксоніі Фрыдрыхам Барбаросай на тэрыторыі паўднёвай часткі краіны ў 1180 годзе было створана герцагства Вестфалія. Моцны ўплыў на палітычнае жыццё Вестфаліі аказваў архібіскуп Кёльна. Найбольш драматычныя падзеі адбываліся ў Вестфаліі ў гады Рэфармацыі, калі анабаптысты заснавалі тут Мюнстэрскую камуну. На зыходзе Трыццацігадовай вайны ў Вестфаліі быў складзены мір паміж каталікамі і пратэстантамі.
У 1803 годзе герцагства Вестфалія было скасавана і далучана да Гесэна.
Пасля нашэсця французскіх войскаў напачатку XIX стагоддзя на кароткі час было заснавана каралеўства Вестфалія. Пасля разгрому Напалеона Вестфалія ў 1815 годзе ўваходзіць у склад Прусіі ў якасці правінцыі Вестфалія і ў такой якасці існуе аж да 1946, калі на яе месцы засноўваецца федэральная зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вестфалія