Велінград
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||
Велінград — горад у Пазарджыкскай вобласці Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр абшчыны Велінград. Другі па велічыні горад вобласці, насельніцтва — 24 518 чалавек. Горад размешчаны ў Чэпінскай катлавіне (Заходнія Радопы).
Утвораны ў 1948 годзе шляхам зліцця трох сёл: Камяніца, Чэпіна і Лыджэне і названы імем партызанкі Велы Пеевай, якая загінула ў 1944 годзе.
Клімат — альпійскі. Кароткае, адносна, прахалоднае лета, доўгая мяккая зіма. Снежнае покрыва ўтрымліваецца каля 150 дзён у годзе. Сярэднегадавая тэмпература — 9 °C. Адносная вільготнасць паветра — 75 %. Курортны, бальнеялагічны цэнтр Балгарыі.
Зноскі
- ↑ а б в г НСИ Националният регистър на населените места Праверана 11 ліпеня 2024.
- ↑ https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-03-2024_2.txt