Везувій
Везувій | |
---|---|
італ.: Vesuvio англ.: Monte Vesuvio | |
Краіна | |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 1944 |
Вышыня вяршыні | 1281 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Везувій (італ.: Vesuvio, лац.: Vesuvius) — дзеючы вулкан на поўдні Італіі у рэгіёне Кампанія непадалёку ад Неапаля. Вышыня — 1281 метраў (1944). Адзін з трох дзеючых вулканаў Італіі, адзіны дзеючы вулкан на ўласна Еўрапейскім кантыненце. Вядомы тым, што пры вывяржэнні 79 г. былі знішчаны рымскія гарады Пампеі і Геркуланум. Лічыцца адным з самых небяспечных вулканаў свету.
У кратары і на свежых лававых патоках час ад часу вырываюцца вадзяныя пары і газы тэмпературай да 400 °C. Лава і туфы у працэсе вывятрэння стварылі ўрадлівыя глебы схілаў Везувія. На ніжняй частцы схілаў знаходзяцца фруктовыя сады і вінаграднікі, прыблізна да вышыні 800 метраў — сасновы гай.
Першае дакументальна зафіксаванае вывяржэнне вулкана адбылося 24 жніўня ў 79 годзе н. э.
Авелінскае вывяржэнне каля 1740 года да н.э
[правіць | правіць зыходнік]Шэраг новых археалагічных знаходак на сённяшні дзень несумненна сцвярджае факт існавання Авелінскага вывяржэння Везувія. Яно адбылося прыкладна ў 1740 годзе да н.э (± 150 гадоў), і праходзіла ў паўночна-заходнім кірунку праз сённяшнія мястэчкі Авеліна Avellino, Нола Nola і вёску Сан Паола Бел Сіта San Paolo Bel Sito. Наваколле Авеліна у адлегласці 35 кіламетраў ад вулкана было пакрыта 50-сантыметравым слоем попелу. У непасрэднай блізасці вулкана таўшчыня слою попелу дасягала некалькіх метраў. У час закладкі фундаменту новага аўтабана каля Авеліна ў 1972 г. былі знойдзены прадметы керамікі бронзавага перыяду пад узніклымі ў выніку вывяржэння вулкана старымі слаямі попелу.
Іншыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]На схілах Везувія Спартак нагалаву разбіў войска аднаго з легатаў прэтора Варынія, знішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасля гэтага і войска самога прэтора ў час Трэцяй вайны рабоў.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У гонар вулкана названы мінерал везувіян.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Везувій
- Vesuvius (англ.)(недаступная спасылка). Global Volcanism Program. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2011. Праверана 24.09.2009.
- Vesuvius (англ.)(недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica Online. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2011. Праверана 24.09.2009.
- Osservatorio Vesuviano(недаступная спасылка). Istituto Nazionale di Geofisica e Vulcanologia. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2011. Праверана 25.09.2009. (італ.) (англ.)
- Parco Nazionale del Vesuvio(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 21.05.2010. (італ.) (англ.)
- Нацыянальны Парк Везувія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 21.05.2010. (руск.)