Ван Япін
Ван Япін | |
---|---|
кіт. трад. 王亚平, спр. Wáng Yàpíng | |
Краіна: | |
Спецыяльнасць: | лётчык |
Воінскае званне: | Da Xiao[d] |
Экспедыцыі: | Шэньчжоу-10 |
Дата нараджэння: | студзень 1980[1] |
Месца нараджэння: | |
Узнагароды: |
Spaceflight Exploit Medal[d] (26 ліпеня 2013) Spaceflight Exploit Medal[d] (21 чэрвеня 2022) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ван Япін (кіт. трад. 王亚平, спр. Wáng Yàpíng; нар. 27 студзеня 1980; Яньтай, КНР) — другая жанчына-касманаўт Кітая.
Ван Япін нарадзілася ў студзені 1980 года ў горадзе Яньтай правінцыі Шаньдун, па нацыянальнасці - хань. У жніўні 1997 года паступіла на службу ў Народна-вызваленчую армію Кітая, член Камуністычнай партыі Кітая з мая 2000 года. У маі 2010 года Ван Япін афіцыйна ўвайшла ў другую групу касманаўтаў Кітая. У красавіку 2013 года прайшла адбор у склад экіпажа карабля «Шэньчжоу-10»[2].
Першы палёт Ван Япін здзейсніла ў складзе экіпажа »Шэньчжоў-10». Палёт пачаўся 11 чэрвеня 2013 года. 13 чэрвеня 2013 года экіпаж «Шэньчжоу-10» паспяхова сутыкаваўся з арбітальным модулем «Цяньгун-1». 25 чэрвеня 2013 года касмічны карабель «Шэньчжоу-10» адстыкаваўся ад арбітальнага модуля «Цяньгун-1» і ўпершыню ў кітайскай практыцы здзейсніў яго аблёт. 26 чэрвеня 2013 года спушчальны апарат карабля «Шэньчжоу-10» здзейсніў пасадку[3].
Зноскі
- ↑ а б 中国首位进行太空授课的女航天员 — China Manned Space Agency. Праверана 10 студзеня 2022.
- ↑ Кароткая біяграфія другой кітайскай жанчыны-касманаўта Ван Япін (руск.). Праверана 8 ліпеня 2020.
- ↑ Wang Yaping (руск.). Праверана 8 ліпеня 2020.