Перайсці да зместу

Валнаваха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валнаваха
укр.: Волноваха
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1881
Плошча
  • 21 км²
Вышыня цэнтра
271 м
Насельніцтва
  • 21 441 чал. (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
6244
Аўтамабільны код
AH
Афіцыйны сайт
Валнаваха на карце Украіны
Валнаваха (Украіна)
Валнаваха
Валнаваха (Украіна)
Валнаваха

Валнаваха[1] (укр.: Волнова́ха) — горад на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Валнавахскага раёна. Чыгуначны вузел. Горад размешчаны за 60 км на паўднёвы захад ад Данецка, на аўтатрасе H20 Славянск — Данецк — Марыупаль.

Назву паселішча атрымала ад ракі Мокра Валнаваха, якая бяре непадалёк свой пачатак. Тэрыторыя сучаснай Валнавахі была заселена ўжо ў эпоху бронзы, пра што сведчаць археалагічныя раскопкі стародаўняга паселішча ў паўночна-ўсходняй частцы горада і выяўленае пахаванне ў каменнай грабніцы. Знойдзена каменная статуя («баба»), што пацвярджае перабыванне ў гэтай мясцовасці качэўнікаў.

Узнікненне Валнавахі звязана з будаўніцтвам марыупальскага ўчастка (Алэніўка-Марыупаль) Данецкай каменнавугальнай чыгункі, якая была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1881 годзе. У 1904 годзе станцыя Валнаваха стала вузловой. Гэта спрыяла далейшаму развіццю станцыі і прыстанцыйнага паселішча. У 1923 годзе Валнаваха атрымала статус гарадскога паселішча і ўвайшла ў склад Срэценскага (затым Жаўтневага) раёна, а ў 1925 годзе стала яго адміністрацыйным цэнтрам. Ад 1935 года — цэнтр Валнавахскага аддзялення Паўднёва-Данецкай чыгункі. З 1938 года — горад. У 1937-38 гады дзясяткі працаўнікоў чыгуначнага вузла і паселішча сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. З 11 кастрычніка 1941 да 10 верасня 1943 года — пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

У канцы XX ст. дзейнічалі прадпрыемствы чыгуначнага транспарту, заводы будаўнічых матэрыялаў, асфальтабетонныя, малочны, хлебны, камбінат хлебапрадуктаў.

Бой пад Валнавахай, які адбыўся раніцай 22 мая 2014 года, стаў вынікам нападу прарасійскіх сепаратыстаў на сілы антытэрарыстычнай аперацыі. Тады загінулі 18 вайскоўцаў 51-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны, 1 чалавек з ліку нападнікаў. Страты ў баі пад Валнавахай сталі найбуйнейшымі ад пачатку антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны[2].

Абстрэл аўтобуса пад Валнавахай здарыўся 13 студзеня 2015 года. Пад яго трапіў пасажырскі рэйс «Златаусціўка — Данецк», які рухаўся аўтадарогай H-20 і праходзіў пашпартны кантроль на пункце пропуску. У выніку нападу загінула 13 чалавек, яшчэ 15 паранены.

Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання з 24 лютага 2024 года Валнаваха апынулася ў зоне баёў. 3 сакавіка вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет паведаміла, што горад амаль поўнасцю знішчаны абстрэламі, а жыхары, якія засталіся, хаваюцца ў падвалах[3]. 11 сакавіка Міністэрства абароны Расіі аб'явіла, што горад перайшоў пад кантроль ДНР.

З 5 кастрычніка 2022 года афіцыйна ў складзе Расійскай Федэрацыі.

28 кастрычніка 2023 года ў Валнавасе расстраляна сем'я з дзевяці асоб, у тым ліку двое дзяцей. 30 кастрычніка затрыманы двое падазроных, якімі аказаліся ваеннаслужачыя з Далёкага Усходу Расіі. 8 лістапада 2024 года яны прысуджаны да пажыццёвага зняволення[4].

  • Помнік воінам-афганцам — адкрыты 19 верасня 2012 года.
  • Помнік У. І. Леніну (вуліца Цэнтральная, Цэнтральны парк) — дэмантаваны 31 кастрычніка 2015 года.
  • Помнік загінуўшым у Другой сусветнай вайне.
  • Помнік загінуўшым танкістам.
  • Помнік «130 год чыгунцы».
  • Помнік «Казак» (былы помнік В. І. Чапаеву) — дэмантаваны 29 верасня 2016 года.
  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — карта Данецкай вобласці
  2. Найбільші втрати під час АТО: в боях під Волновахою загинули 16 військових. УНІАН (22 мая 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
  3. Украина: Верховный комиссар заявила о «новых и опасных» угрозах для прав человека. Управление Верховного комиссара ООН по правам человека (3 сакавіка 2022). — «Город Волноваха в Донецкой области почти полностью разрушен обстрелами, оставшиеся в нем жители скрываются в подвалах.»  Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2022. Праверана 19 сакавіка 2022.
  4. tass.ru