Барытон
Выгляд
Асноўныя вакальныя дыяпазоны |
Барытон (італ.: baritono, ад стар.-грэч.: βαρύτονος — які нізка гучыць, ад βαρύς — цяжкі і τόνος — тон) — мужчынскі пеўчы голас, па вышыні сярэдні паміж басам і тэнарам. Рабочы дыяпазон: ля вялікай актавы — ля першай актавы. Адрозніваюць лірычны барытон — мякчэйшы і больш рухомы, блізкі да драматычнага тэнара, і драматычны барытон — больш мужны і моцны, блізкі да баса.
Калі кастраты страцілі сваё першынствавалае значэнне ў оперы, кампазітары, як, напрыклад, Моцарт (у Дон Жуане), сталі даручаць барытонам самыя адказныя партыі. У найноўшыя часы ў большасці выпадкаў пераважнае значэнне ў оперы мае тэнар.