Бадзярыха
Выгляд
Бадзярыха | |
---|---|
руск. Бадяриха, як. Бадьаариха | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 545 км |
Басейн | 12 200 км² |
Расход вады | 60[1] м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Момскі хрыбет |
• Каардынаты | 66°29′18,60″ пн. ш. 144°59′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | Індыгірка |
• Месцазнаходжанне | 610 км ад вусця |
• Каардынаты | 68°20′39″ пн. ш. 146°01′01,48″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Індыгірка → Усходне-Сібірскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18050000312117700060752 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Бадзя́рыха (руск.: Бадя́риха[2], якуцк.: Бадьаариха) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Якуціі, правы прыток ракі Індыгірка.
Бярэ пачатак з паўночна-ўсходніх схілаў Момскага хрыбта. Даўжыня ракі 545 км, плошча вадазборнага басейна 12 200 км². Цячэ па Абыйскай нізіне. Упадае ў Індыгірку за 610 км ад яе вусця[3]. У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Жывіцца пераважна снегавымі і дажджавымі водамі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 60[1] м³/с, аб’ём сцёку 1,89[1] км³/год. У басейне ракі вялікая колькасць старыц і дробных азёр. Сярод прытокаў: Агароха (Гароха), Орта-Тырэхцях, Анты, Камчатка, Мастаах-Юрюйэ, Таастар.
Зноскі
- ↑ а б в Виноградова Н. Н. Бадяриха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 96. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- ↑ Река Бадяриха // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бадяриха // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 96. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)