Перайсці да зместу

Багорыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багорыя
Bogoria
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 990 м
Даўжыня 17.37 км
Шырыня 3.8 км
Плошча 33 км²
Аб’ём 0.18 км³
Найбольшая глыбіня 9 м
Сярэдняя глыбіня 5 м
Басейн
Плошча вадазбору 700 км²
Размяшчэнне
Краіна  Кенія
Багорыя (Кенія)
Багорыя
Багорыя
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баго́рыя (суахілі: Bogoria) — салёнае шчолачнае возера ў Кеніі. Плошча паверхні — 33 км². Найбольшая глыбіня — 9 м. Плошча вадазбору — 700 км².

Возера Багорыя знаходзіцца ў Вялікай рыфтавай даліне ў Кеніі, у раёне тэктанічнай актыўнасці. Вышыня над узроўнем мора — 990 м. Выцягнута на 17,37 км з поўначы на поўдзень. Найбольшая шырыня — 3,8 км. Сярэдняя глыбіня — каля 5 м. Плошча вадазбору — 700 км².

Возера Багорыя без сталага сцёку. Дзякуючы гэтаму, а таксама мясцовым фумаролавым крыніцам (некаторыя б’юць з дна возера) вада ў ім мае незвычайны малахітавы колер, надзвычай салёная (каля 100 г солі на літр) і ўтрымоўвае значны працэнт іонаў Na+, HCO3- і CO32-.

Узровень вады амаль не змяняецца на працягу года.

Нягледзячы на высокую канцэнтрацыю соляў, возера Багорыя населена адным надзвычай прадукцыйным відам цыанабактэрыяў, якім корміцца шматлікі заапланктон. Ён, у сваю чаргу, прываблівае земнаводных, яшчарак і паўзуноў, а таксама птушак. Асабліва вядомыя чырвоныя фламінга (Phoenicopterus minor), колькасць якіх у асобныя гады дасягае 200 тыс. У 1990-ыя гг., калі іншыя азёры Вялікай рыфтавай даліны перажывалі засуху, Багорыя была населена птушкамі вельмі шчыльна.

Мясцовасць каля возера саваннага тыпу. Вакол расце 44 віды двухдольных і 31 від аднадольных раслін.

У 1970 г. быў створаны прыродны парк Возера Багорыя, адкрыты для наведвальнікаў. У 1983 г. ён быў пераўтвораны ў Нацыянальны запаведнік, што займае 107 км².

У 1999 г. Нацыянальны запаведнік Возера Багорыя быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2011 г. разам з азёрамі Накуру і Элементэйта ўвайшло ў ахоўваемую групу сістэмы азёр Вялікай рыфтавай даліны.

У 2000 г. запаведнік атрымаў статус Рамсарскага ўгоддзя.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1060rev
рус.англ.фр.