Перайсці да зместу

Аўрам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўрам
Імя пры нараджэнні іўр.: אַבְרָם
Род дзейнасці пастух, заснавальнік рэлігіі, прарок
Дата нараджэння не раней за 2167 да н.э. і не пазней за 1792 да н.э.
Дата смерці не раней за 2050 да н.э. і не пазней за 1638 да н.э.
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Terah[d][1]
Маці Amasla[d][2]
Жонка Sarah[d], Hagar[d] і Keturah[d]
Дзеці Ishmael[d], Ісак, Zimran[d], Jokshan[d], Medan[d], Midian[d], Ishbak[d], Shuah[d] і Bakol[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
An angel prevents the sacrifice of Isaac. Аўрам і Ісак

Аўрам, пасля Аўраам, Абрам, Ібрагім (іўр.: אַבְרָהָם) — старазапаветны патрыярх, паводле біблейскіх паданняў родапачынальнік яўрэяў і арабаў.

Нарадзіўся ў Месапатаміі ў халдзейскім горадзе Ур і з’яўляўся малодшым сынам Фары, дзесятага патрыярха па прамой лініі ад Сіма, сына Ноя. Жывучы сярод паганцаў, гаворыцца ў Бібліі, Аўрам пазнаў ілжывасць іх службы паганскім ідалам і верыў ў адзінага бога, апосталам якога ён стаў. Праследуемы за гэта сваімі суайчыннікамі, ён на 75-м годзе жыцця мусіў пакінуць радзіму і цераз Еўфрат накіраваўся ў зямлю Ханаанскую, абяцаную богам яму і яго нашчадкам. Там Аўрам быў празваны «га-гіўры», што азначала: прыбылы з таго берага ракі, адкуль і пайшла назва — яўрэй. Разам з ім сюды перасялілася яго жонка і пляменнік Лот. Доўга ён качаваў па розных краях, пакуль не пасяліўся ў Хеўроне.[3]

У біблейскім паданні Аўрам падаецца як узор чалавекалюбства, лагоднасці, цярплівасці, міралюбства, бескарыслівасці, цвёрдай і непахіснай веры ў бога, пакоры і глыбокай павагі да яго. Доўгі час ён не меў ад шлюбу з Сарай нашчадкаў. Толькі пад старасць, калі Сары было ўжо 90, а яму 100 гадоў у іх нарадзіўся сын Ісак, які, па сцверджанню Бібліі, стаў прадаўжальнікам роду яўрэйскага племені. Гэткую дамову Бог уклаў з Аўрамам яшчэ да нараджэння Ісака, знешняй праявай дамовы стаў абрад абразання. Пры гэтым Бог змяніў імя Аўрама на Аўраам. Калі Сара памерла, Аўрам ажаніўся ў другі раз і меў яшчэ 6 сыноў, якія разам з Ізмаілам, яго пазашлюбным сынам ад служанкі Агар, сталі родапачынальнікамі розных арабскіх плямён. Сам жа Аўрам, як падаецца ў Бібліі, пражыў 175 гадоў і памёр у Хеўроне, дзе і быў пахаваны.[3]

Мусульмане — арабы, якія лічаць Аўрама сваім родапачынальнікам і ў Каране называюць яго Ібрагімам, яшчэ ў старажытнасці пабудавалі над яго магільным склепам мячэць і аберагалі яе як святыню. Вобраз старазапаветнага патрыярха Аўрама (Ібрагіма) карыстаўся асаблівай павагай і папулярнасцю ў хрысціян і мусульман, для якіх служыў прыкладам найвялікшай набожнасці і праведнасці і аброс самымі разнастайнымі міфічнымі паданнямі і легендамі. Паводле іх, Аўрам займаўся прыродазнаўствам, ведаў хімію, астраномію і іншыя навукі, якія ён вывучыў ад халдзеяў яшчэ на радзіме, а потым распаўсюджваў сярод хананеяў (фінікійцаў) і егіпцян. Сцвярджалі нават, што ён быў вынаходнікам літарнага шрыфту і каляндарных вылічэнняў. У сувязі з гэтымі паданнямі некаторыя старажытныя багасловы атаясамлівалі асобу Аўрама (Ібрагіма) з Зараастрам.[3]

Зноскі

  1. 26-27 // Genesis 11
  2. Bavli Bava Batra — С. 91a.
  3. а б в Скарына Ф. Творы:… С. 150.