Арцюр Рэмбо
Арцюр Рэмбо | |
---|---|
Arthur Rimbaud | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Жан Нікаля Арцюр Рэмбо |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1854[1][2][…] |
Месца нараджэння | Шарлевіль, Другая французская імперыя |
Дата смерці | 10 лістапада 1891[3][1][…] (37 гадоў) |
Месца смерці | Марсель, Трэцяя французская рэспубліка |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Frédéric Rimbal[d] |
Маці | Vitalie Rimbaud[d][4][4] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | Паэт |
Гады творчасці | 1869 — 1873 |
Кірунак | Сімвалізм, Публіцызм |
Мова твораў | Французская, Латынь |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Нікала Арцюр Рэмбо (фр.: Jean Nicolas Arthur Rimbaud; Шарлевіль, 20 кастрычніка, 1854 — Марсель, 10 лістапада, 1891) — французскі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзію сімвалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюррэалізму.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Шарлевілі ў Ардэнах — дэпартаменце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 гадоў пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыццё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Верленам, з якім меў інтымную блізкасць.
У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстанні Парыжскай камуны. У 1872 Поль Верлен кідае сям’ю і з’язджае з Рэмбо ў Лондан. Некаторы час, жывучы там, яны падарожнічаюць па Еўропе і расстаюцца ў Бруселі, пасля таго, як Верлен пад уздзеяннем абсэнту страляе ў Рэмбо з пісталета. Пасля расставання з Верленам Рэмбо вяртаецца дамоў.
Ён перастае пісаць і падарожнічае па свеце да 1880 года. Затым у Афрыцы (у Егіпце і Эфіопіі), а таксама ў Емене ён займаецца гандлем: прадае каву, скуру і зброю.
У лютым 1891 года Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў марсельскім шпіталі 10 лістапада 1891 года. Пахаваны ў Шарлевілі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У першых вершах Рэмбо адчуваецца ап’яненне жаданай свабодай («Адчуванне», «Мая багема»), ладзяцца смелыя эксперыменты з гукамі і паэтычнымі вобразамі («Афелія», «Шукальніцы вошай», «Галосныя»), пішуцца знішчальныя інвектывы ў адрас правінцыяльнага мяшчанства («На музыцы», «На кукішках»), віноўнікаў бессэнсоўнай вайны («Ліха», «Які спіць у лагчыне»), хрысціянскай набожнасці і пакорлівасці («Вячэрняя малітва», «Беднякі ў храме», «Першае прычасце»), ворагаў Парыжскай камуны («Парыжская оргія, або Парыж засяляецца зноў»). Адна з вяршынь яго паэзіі — верш «П’яны карабель» (1871) — усхваляваная споведзь у выглядзе малой прыгодніцкай адысеі, шэраг нечаканых вобразаў, убачаных на мяжы сну і явы. Стварыўшы своеасаблівую тэорыю паэтычнага яснабачання, Рэмбо імкнуўся да таямніц існага, зрабіць творчасць інструментам карэннага абнаўлення свету, вызваліць несвядомае ад абмежаванняў цвярозага розуму (кніга вершаў у прозе «Азарэнні», выд. 1886). Апошняя кніга «Сезон у пекле» (1873) — развітанне паэта з марамі пра звышзадачу змяніць свет.
На беларускую мову асобныя яго вершы перакладалі Р. Барадулін, А. Мінкін, Я. Семяжон, М. Федзюковіч.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- П’яны карабель / Le bateau ivre (1871)
- Лета ў апраметнай / Une Saison en Enfer (1873)
- Азарэнні / Les illuminations (1874)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- «Выбранае» / Перакл. А. Хадановіча. Мн., 2018. («Паэты планеты»).
- У кн.: Паэты Парыжскай камуны. Мн., 1971;
- У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977;
- У кн.: Кахаць — гэта значыць… Мн., 1986.
Зноскі
- ↑ а б Arthur Rimbaud // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Itaú Cultural Arthur Rimbaud // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arthur Rimbaud // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118601032 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хадановіч А. Рэмбо // БелЭн у 18 т. Т. 14. Мн,, 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Арцюр Рэмбо на Вікісховішчы |
- Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..
- Верш Арцюра Рэмбо «Баль шыбенікаў» у перакладзе Андрэя Хадановіча
- Парыская оргія
- Верш Арцюра Рэмбо «П’яны карабель» у перакладзе М. Інфоліякрата
- Верш «Той, хто спіць у лагу» ў перакладзе С. Ліхадзіеўскага
- Музей Рэмбо ў Шарлевіле Архівавана 12 лютага 2006. (фр.)
- Арцюр Рэмбо. Выбраныя творы (фр.)
- Біяграфія і паэзія Архівавана 5 красавіка 2006. (фр.) (англ.)
- Біяграфія, бібліяграфія, крытыка Архівавана 11 мая 2006. (фр.)
- Фатаграфія Арцюра Рэмбо ў сталым узросце. Адэн, 1880 год
- [[:en:{{{1}}}|]] THE QUIET LIFE A collection of photos and drawings of Arthur RİMBAUD Edited by Beyaz Arif AKBAS Yalnizgoz BOOKS/Edirne 2011 USA ISBN 9781468018011