Архара
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Архара (руск.: Архара́) — пасёлак гарадскога тыпу ў Архарынскім раёне Амурскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Архарынскага раёна і гарадскога паселішча «Рабочы пасёлак Архара». У склад рабочага пасёлка Архара ўваходзяць пасёлак гарадскога тыпу Архара, станцыя Архара, сяло Бон і станцыя Жураўлі. Чыгуначная станцыя Архара размешчана на 8079 км — 8081 км Транссібірскай магістралі. Размешчаны за 230 км на паўднёвы ўсход ад Благавешчанска, на правым беразе ракі Архара (працякае за 3 км паўднёвы ўсход ад пасёлка) за 30 км ад яе ўпадзення ў Амур. За 8 км на ўсход ад Архары праходзіць аўтамагістраль Р297 «Амур» (Чыта — Хабараўск).