Арктын
Выгляд
Арктын | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀρκτῖνος | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Гады творчасці | 775 г. да н.э. — 741 г. да н.э. |
Жанр | гераічны эпас |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Арктын (стар.-грэч.: Ἀρκτῖνος; 775 г. да н.э. — 741 г. да н.э.) — легендарны грэчаскі паэт з Мілета, якому прыпісваюць аўтарства эпічных паэм «Эфіяпіда» і «Аблога Троі».
Арктын паходзіў з сям'і Тэлея з іанійскага роду Наўтэяў. Іаан Цэцыс, які жыў у XII ст., паведамляў, што ён з'яўляўся вучнем Гамера. Адна з легенд прыпісвае Арктыну пройгрыш у паэтычным спаборніцтве з Лесхам.