Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва
Выгляд
Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя, міжнародная міжурадавая арганізацыя[d] і Islamic organization[d] |
Афіцыйныя мовы | французская, арабская і англійская |
Кіраўнік | Hissein Brahim Sem Taha[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 25 верасня 1969 |
oic-oci.org (ар.) (англ.) (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва (АІС; англ.: Organisation of Islamic Cooperation, араб. منظمة المؤتمر الإسلامي, фр.: Organisation de la coopération islamique) — міжнародная арганізацыя ісламскіх краін. Створана ў 1969 з мэтай забеспячэння ісламскай салідарнасці ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах, барацьбы супраць каланіялізму, неакаланіялізму і расізму. Членамі арганізацыі з’яўляюцца 57 дзяржаў. Штаб-кватэра ў горадзе Джыда (Саудаўская Аравія). Афіцыйныя мовы — арабская, англійская і французская. Да 28 чэрвеня 2011 насіла назву Арганізацыя ісламскай канферэнцыі.
Сукупнае насельніцтва дзяржаў-членаў АІС — 1,6 млрд чалавек. Сукупны ВУП — 4,8 трлн дол. (ВУП паводле ППЗ — 10,1 трлн дол., 2010).