Перайсці да зместу

Андрэя Лешкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэя Лешкі
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя дзюдо[1]
Нарадзілася 8 студзеня 1997(1997-01-08) (27 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэя Лешкі (славенск.: Andreja Leški; нар. 8 студзеня 1997, Копер) — славенская дзюдаістка, алімпійская чэмпіёнка 2024 года, сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету 2021 і 2023 гадоў, чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў Еўропы.

Андрэя Лёшкі нарадзілася ў 1997 годзе і змагаецца ў вагавой катэгорыі да 63 кілаграмаў. У 2018 годзе на турніры Вялікага шлема па дзюдо ў Дзюсельдорфе атрымала перамогу. Таксама з’яўляецца пераможцай турніраў серыі Гран-пры па дзюдо ў Агадзіры ў 2018 і ў Маракешы 2019 годзе.

На чэмпіянаце Еўропы 2021 года, які адбыўся ў Партугаліі, Андрэя ў схватцы за трэцяе месца атрымала перамогу над спартсменкай з Польшчы Агатай Адздабой-Блаш і заваявала бронзавы медаль.

На чэмпіянаце свету 2021 года, які праходзіў у Венгрыі ў Будапешце, у чэрвені, Андрэя заваявала сярэбраны медаль у вагавой катэгорыі да 63 кг, саступіўшы ў фінале французскай спартсменцы Кларыс Агбеньену.

У маі 2023 года, у сталіцы Катары, на чэмпіянаце свету, славенская дзюдаістка ў вагавой катэгорыі да 63 кг стала ўладальнікам сярэбранага медаля, у фінале ўступіўшы французскай спартсменцы Кларысе Агбеньену.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы Андрэя заваяваў залаты медаль, адолеўшы ў фінальнай схватцы мексіканскую спартсменку Прыску Алькарас.

Зноскі

  1. JudoInside.com — 2002. Праверана 28 красавіка 2022.