Аліят II
Аліят II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Αλυάττης | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 640 да н.э. | ||||||
Смерць | каля 560 да н.э. | ||||||
Род | Мермнады | ||||||
Бацька | Sadyattes[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Кроз і Арыеніс[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алія́т II (стар.-грэч.: Αλυάττης, 619 г. да н.э.—560 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Лідыі, прадстаўнік дынастыі Мермнадаў.
Аліят II праводзіў палітыку пашырэння сваёй дзяржавы. На захадзе падначаліў сабе грэчаскія гарады Іоніі. Правёў 5 спусташальных ваенных кампаній супраць Мілета. На ўсходзе заваяваў Фрыгію і разграміў старадаўніх праціўнікаў—кімерыйцаў.
У 612 г. да н.э. Мідыя і Вавілон знішчылі Асірыю, галоўнага знешняга саюзніка Лідыі. Мідыйскі валадар Увахшатра (Кіаксар) пачаў заваяванне Малой Азіі, што вабіла радовішчамі жалеза і рэдкіх металаў. Лідыя фактычна была адзінай моцнай краінай, якая магла спыніць паспяховае прасоўванне мідыйцаў на захад. У 590 г. пачалася кровапралітная вайна, якая цягнулася 5 гадоў. 28 мая 585 г. да н.э. войскі Лідыі і Мідыі сышліся ў чарговай бітве, аднак спыніліся з-за сонечнага зацьмення, прадказанага Фалесам з Мілета. Аліят II і Увахшатра заключылі мірны дагавор і падзялілі Малую Азію па рацэ Галіс.
Аліят II быў двойчы жанаты. Першая жонка-карыйка нарадзіла яму сына Кроза. Другая жонка-грачанка — сына Панцеляймона. Акрамя таго, у яго былі дзве дачкі. Адна з іх стала жонкай мідыйскага валадара Асціяга.
Памёр каля 560 г. да н.э. Пахавальня Аліята II знаходзіцца недалёка ад Сардаў.
Зноскі
- ↑ Любкер Ф. Σαδυάττης // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1177–1178.
- ↑ Любкер Ф. Alyattes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 72.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Alyattes of Lydia
- Alyattes II Архівавана 7 чэрвеня 2013.