Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч
Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Валерый Вакульчык | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Алег Белаконеў | ||||||
Пераемнік | Віктар Гулевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 чэрвеня 1967 (57 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Беларусь | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадай, Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем, Генштабам | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 28 чэрвеня 1967, Казань, РСФСР) — беларускі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 чэрвеня 1967 года ў Казані ў сям’і вайскоўца. Школу скончыў у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Скончыў Маскоўскае вышэйнае агульнавайсковае вучылішча, у 1998 годзе — Ваенную акадэмію Беларусі, у 2008 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба Расіі.
Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2003 годзе служыў камандзiрам 361-й базы аховы i абслугоўвання Мiнiстэрства абароны Рэспублікі Беларусь[1]. У 2005—2006 служыў у Генштабе ў Мінску.
У 2008—2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010—2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012—2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015—2018 — камандзір войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018—2020 гадах — першы намеснік начальніка Генштаба.
20 студзеня 2020 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2].
26 студзеня 2021 года прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].
24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4]. 25 лютага ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[5]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Японіі і Украіны[6].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»;
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені (2003)[1];
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2010)[7];
- медаль «За бездакорную службу» II ступені (2016)[8];
- медаль «За бездакорную службу» I ступені;
- юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»;
- юбілейны медаль «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане».
Зноскі
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2003 года № 386 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў
- ↑ Дзяржсакратар Савета бяспекі, галоўны кантралёр, губернатар і гендырэктар СТБ — Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў(недаступная спасылка). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
- ↑ ВОЛЬФОВИЧ Олександр Григорович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2023. Праверана 9 красавіка 2023.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 верасня 2010 года № 474 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» .
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 мая 2016 года № 168 «Аб узнагароджанні» .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Казані
- Выпускнікі Маскоўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Дзяржаўныя сакратары Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС