Перайсці да зместу

Актабэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Актабэ
каз.: Ақтөбе
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Гарадская адміністрацыя
Каардынаты
Акім
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Ак-Цюбе, Акцюбінск
Горад з
Плошча
297,39[2] км²
Вышыня цэнтра
225[3] м
Тып клімату
Водныя аб’екты
Насельніцтва
417 471[1] чалавек (2017)
Шчыльнасць
горад: 1404 чал./км²
гар. адм.: 203 чал./км²
Агламерацыя
473 913 чалавек (2017) чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
7132
Паштовыя індэксы
030000—030021[4]
Аўтамабільны код
04 (раней D)
Код КАТА
151010000[5]
Афіцыйны сайт
akimataktobe.gov.kz
(каз.)(руск.)
Актабэ на карце Казахстана ±
Актабэ (Казахстан)
Актабэ
Актабэ (Акцюбінская вобласць)
Актабэ

Актабэ́ (был. Акцю́бінск; каз.: Ақтөбе [ɑqtøbe]) — горад у Заходнім Казахстанё, адміністрацыйны цэнтр Акцюбінскай вобласці і аднайменнай гарадской адміністрацыі.

Актабэ размешчаны на захадзе Казахстана, у паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці. Плошча — 297,39 км². У 1997 годзе ў веданне адміністрацыі горада перайшла тэрыторыя скасаванага Акцюбінскага раёна. Плошча новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння, што залучае ў сябе сам горад і пяць суседніх сельскіх акруг, склала 2 338 км². У межах горада працякаюць рака Ілек і некалькі яе прытокаў, блізка знаходзяцца Акцюбінскае і Саздзінскае вадасховішчы. З прычыны знаходжання ва ўнутранай частцы Еўразіі і значнай аддаленасці ад акіянаў, клімат горада з’яўляецца рэзка кантынентальным.

Актабэ займае пятае месца сярод гарадоў Казахстана па ліку жыхароў і з’яўляецца самым буйным горадам Заходняга Казахстана. Насельніцтва — 417 471 чалавек (1 кастрычніка 2017 года)[1]. Нацыянальны склад вельмі размаіты. Найболей шматлікія казахі (76,3 %) і рускія (16,89 %). Пераважнае веравызнанне гараджанаў — іслам і хрысціянства. У пяці сельскіх акругах, падначаленых гарадской адміністрацыі, жывуць 56 442 чалавекі. Актабінская агламерацыя, якая ў будучыні павінна «змясціць» 1,3 млн чалавек, складаецца з некалькіх дзясяткаў населеных пунктаў блізка Актабэ.

Горад быў заснаваны атрадам войскаў Расійскай імперыі у 1869 годзе як умацаванне Ак-Цюбе на левым беразе ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе справа ўпадае Каргалы. 25 сакавіка 1891 года селішча атрымала статус павятовага горада Тургайскай вобласці і было пераназвана ў Акцюбінск. У гады Грамадзянскай вайны Акцюбінск стаў цэнтрам рэвалюцыйных сіл Тургайскага краю. Горад напераменку займалі войскі белых і бальшавікоў. У 1919 годзе ў Акцюбінску канчаткова ўсталявалася савецкая ўлада. У 1921 годзе горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Акцюбінскай губерні. Пасля скасавання губерні ў 1928 годзе — цэнтр Акцюбінскай акругі, з 1932 года — цэнтр наватворнай Акцюбінскай вобласці. Насельніцтва горада, як і рэгіёна ў цэлым, пацярпела ад голаду ў 1920-х і ў 1930-х гадах. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Акцюбінску было арганізавана некалькі ваярскіх фармаванняў, у горад быў эвакуяваны шэраг прадпрыемстваў з акупаваных частак СССР. У 1962—1964 гадах — цэнтр Заходне-Казахстанскага краю. З моманту распаду СССР у 1991 годзе горад з’яўляецца цэнтрам Акцюбінскай вобласці ў складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан. Сучасны Актабэ — адзін з найбуйнейшых індустрыйных і культурных цэнтраў краіны з развітай хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасцю.

Назва, афіцыйныя знакі

[правіць | правіць зыходнік]
Герб і казахская назва горада на заездзе ў Актабэ.

З 1891 года, калі ўмацаванне Ак-Цюбе (руск. дарэф. Акъ-Тюбе ці Акъ-Тюбя) стала павятовым горадам Расійскай імперыі, да 1999 года па-руску горад зваўся Актюбинск (Актюбинскъ). 11 сакавіка 1999 года ўказам прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева назва горада на рускай мове была зменена на варыянт «Актабэ»[6], што адпавядае закону «Пра мовы» ад 11 ліпеня 1997 года, які абвяшчае: «Традыцыйныя казахскія назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, складнікаў населеных пунктаў, а таксама іншых фізіка-геаграфічных аб’ектаў на іншых мовах павінны перакладацца згодна правілам транслітарацыі»

Казахская назва горада ў яе сучаснай арфаграфічнай форме «Ақтөбе» існуе з 1940 года (калі для казахскай мовы быў прыняты алфавіт на грунце кірыліцы). Раней у 1929—1940 гадах гэта назва існавала на казахскім алфавіце на аснове лацінкі — яналіф — у форме Aqtɵbe[7], а яшчэ раней — на казахскім алфавіце на аснове араба-персідскай пісьмовасці ў форме اقتوبە[8]. Цяпер казахская назва на аснове арабскай графікі выкарыстоўваецца[9] інфармацыйнымі рэсурсамі на казахскай мове, якія арыентаваны на казахаў Кітая (найбуйнейшая замежная казахская абшчына) і краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, якія працягваюць выкарыстоўваць традыцыйны алфавіт.

Назва горада, утвораная са слоў ақ (ад цюрк.: aq — белы[10]) і төбе (töpü — узгорак[11]), значыць «белы ўзгорак»[12]. Па гэтай прычыне Актабэ часам звалі «Горад на белым узгорку»[13] або «Белавяршынск» (Бѣловершинскъ)[14]. Слова ақ у казахскай мове, апроч значэння «белы», таксама азначае «неапаганены», «чысты», «нявінны»[15].

Першы герб Актабэ быў зацверджаны 18 кастрычніка 1968 года (аўтар: С. Т. Сіманаў). Праз 20 гадоў, 24 снежня 1988 года гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў новы герб па праекце мастака М. Ф. Луцына.

У 1998 годзе, да 130-годдзя з дня заснавання Актабэ, быў абвешчаны конкурс на новы герб горада. Журы, што складалася з навукоўцаў, архітэктараў і прадстаўнікоў СМІ, з 50 конкурсных прац прызнала лепшым эскіз акцюбінскага мастака, члена саюза мастакоў Казахстана Сагінтая Алімбетава. Герб быў афіцыйна зацверджаны на 23-й сесіі гарадскога масліхата 24 ліпеня 1998 года.

Герб мае круглую форму, сімвалізуючую «вечнасць светабудовы». Надпіс «Ақтөбе» зроблены белым колерам — колерам «чысціні і святасці», арнаменты блакітнага колеру азначаюць «вечны рух вады», а арнаменты чырвонага колеру — стылізаваныя цюльпаны (цюльпан — неафіцыйны знак горада[16][17]). У цэнтры герба намалявана крылатая істота з арлінай галавой (грыфон)[18].

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]
Касмічны здымак Актабэ і яго наваколля, атрыманы 7 верасня 2017 года са спадарожніка ЕКА Sentinel-2

Геаграфічныя каардынаты горада — 50°18′00″ пн. ш. 57°10′00″ у. д.HGЯO[19].

Горад размешчаны ў паўночнай частцы Акцюбінскай вобласці, па абодвух берагах[заўв 1] левага прытоку Урала — ракі Ілек, у тым месцы, дзе ў яе западае рака Каргалы[20]; у цэнтральнай частцы Падуральскага плато, што ўяўлялае сабой раўніну вышынёй 250—400 м[21]. Характэрнай рысай Падуральскага плато з’яўляецца то, што пад глебамі залягае мелавы мінеральны субстрат (у зніжэннях перакрыты палеагенавымі глінамі), што прыводзіць да таго, што ў месцах, у якіх у выніку эрозіі быў разбураны глебавы пласт, агаляюцца белоцветные мелавыя адклады[22].

Год Колькасць
1897 2 817 [23]
1910 10 716 [24]
1926 20 861 [25]
1939 48 749 [26]
1959 96 680 [23]
1970 149 914 [23]
1979 190 569 [23]
1989 253 532 [23]
Год Колькасць
1991 265 300 [23]
1999 253 088 [23]
2004 249 759 [23]
2005 253 952 [23]
2006 258 014 [23]
2007 262 830 [23]
2008 268 644 [23]
2009 345 687 [23]
Год Колькасць
2010 348 956 [23]
2011 361 258 [23]
2012 367 391 [23]
2013 371 357 [23]
2014 377 752 [23]
2015 387 807 [23]
2016 450 154 [27]
2018 476 967 [28]
Год Колькасць
2019 487 994 [29]
2020 500 803 [29]
2021 513 004 [23]
2022 549 381 [30]
2023 559 965 [30]
2024 570 475 [31]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. У наш час у межах горада знаходзяцца абодва берагі Ілека, хоць спрадвечна горад быў заснаваны на левым беразе.
  1. а б Численность населения Республики Казахстан по областям, городам и районам на 1 октября 2017 года(недаступная спасылка). Министерство национальной экономики Республики Казахстан. Комитет по статистике. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2018. Праверана 31 студзеня 2018.
  2. В Актобе прошли общественные слушания о корректировке генерального плана г.Актобе. Официальный сайт акимата Актобе (14 апреля 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2015. Праверана 14 красавіка 2015.
  3. В. И. Соколов. Справочник авиационного штурмана. — Военное выдавецтва, 1957. — С. 392. — 415 с.
  4. Почтовые индексы(недаступная спасылка). Официальный сайт Акимата Актюбинской области. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2015. Праверана 6 ліпеня 2015.
  5. Классификатор административно-территориальных объектов(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2017. Праверана 1 лістапада 2017.
  6. Указ Президента Республики Казахстан О переименовании отдельных административно-территориальных единиц Жамбылской и Северо-Казахстанской областей и об изменении транскрипции названия города Актюбинска. — Казахстанская правда, 12.03.1999. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014.
  7. Страница из газеты «Актюбинская правда» (JPEG). Праверана 4 мая 2015.
  8. Газета «Кедей/Kedej» (25 снежня 1929). Праверана 6 мая 2015.
  9. Прыклады выкарыстання:
  10. Древнетюркский словарь 1969, с. 48.
  11. Древнетюркский словарь 1969, с. 580.
  12. Актюбинск // Географические названия мира: Топонимический словарь / Поспелов Е. М.. — М.: АСТ, 2001.
  13. В. В. Мунтаниол. Мой город на белом холме // Ты виноват уж тем, что немец. — Т. 2. Архівавана 6 ліпеня 2015.
  14. Изъ давней хроники Бѣловершинска // Актюбинский городской вѣстник. — Культура, 17 декабря 1913. — № 5. — С. 5—8.
  15. Словарь литературного казахского языка. В пятнадцати томах = Қазақ әдеби тілінің сөздігі. Он бес томдық. — Алма-Ата, 2006. — Т. I (А — А). — С. 212. — 752 с. — ISBN 9965-17-348-6. Архівавана 10 жніўня 2017.
  16. Гульсым Назарбаева С любовью из Актобе. — 8 апреля 2010.(недаступная спасылка)
  17. "Новая дорога избавит водителей от пробок и поможет снизить количество дорожных аварий". Meta.kz. 2009-08-13. Архівавана з арыгінала 24 студзеня 2020. Праверана 8 лістапада 2022.
  18. Ответ акимата города. Официальный сайт Акимата Актюбинской области (28 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2015. Праверана 23 красавіка 2015.
  19. Reference World Atlas. — Penguin, 2013. — P. 214. — 408 p. — ISBN 9781465421180.
  20. Казахская ССР / О. Р. Назаревский. — Государственное издательство географической литературы, 1957. — С. 659. — 733 с.
  21. Топонимика Казахстана 2010, с. 79.
  22. Почвенный институт имени В. В. Докучаева. Почвенно-географическое районирование СССР в связи с сельскохозяйственным использованием земель. — Изд-во Академии наук СССР, 1962.
  23. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у http://pop-stat.mashke.org/kazakhstan-cities.htm
  24. http://myaktobe.kz/wp-content/uploads/2013/09/Обзор-Тургайской-области-за-1912-г..pdf
  25. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_26.php?reg=366
  26. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  27. http://pop-stat.mashke.org/kazakhstan-division-monthly2016.htm
  28. http://pop-stat.mashke.org/kazakhstan-division-monthly2018.htm
  29. а б https://old.stat.gov.kz/getImg?id=ESTAT344201
  30. а б https://www.stat.gov.kz/api/getFile/?docId=ESTAT478045
  31. https://stat.gov.kz/api/iblock/element/region/190226/file/kk/

Дадатковая літаратура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ақтөбе: Энциклопедия / глав. ред. Тажибаев М. К.. — Актобе: Отандастар-Полиграфия, 2001. — 748 с. — ISBN 5-628-02634-4.