Агульныя СС
Выгляд
Агульныя СС (ням.: Allgemeine SS) — адна з дзвюх асноўных частак СС (нароўні з войскамі СС). У задачы «агульных СС» уваходзіла галоўным чынам ажыццяўленне адміністрацыйна-гаспадарчых функцый на тэрыторыі трэцяга Рэйха. Члены «агульных СС» не знаходзіліся на ваеннай службе ў нацысцкай партыі і не атрымлівалі забеспячэння і абмундзіравання, а выконвалі свае партыйныя абавязкі паралельна з асноўнай працай. У той жа час многія дзяржаўныя ўстановы нацысцкай Германіі камплектаваліся пераважна кадрамі з «агульных СС», што забяспечвала цвёрды партыйны кантроль над дзяржаўным апаратам.