Перайсці да зместу

Аваль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аваль (фр.: aval, як мяркуецца, ад араб. حوالة‎‎حوالة) — даручальніцтва па вэксалю або чэку; дапускаецца для любой асобы, акрамя падаткаплацельшчыка. Аваліст адказны нароўні з векселедаўнікам, прычым яго абавязацельства сапраўднае нават у тым выпадку, калі тое абавязацельства, якое ён гарантаваў, апынецца несапраўдным па якой бы то ні было падставе, іншай, чым дэфект формы. У гэтым дачыненні аваль зусім роўны не паручальніцтву, якое носіць дадатковы (акцэсарны) характар па адносінах да асноўных абавязацельстваў, а банкаўскай гарантыі.

Аваль ажыццяўляецца шляхам надпісу на вэксалі або чэку; ен прыпісвае свае імя да імя плацельшчыка, дадаючы да гэтага слова «per aval» (або «лічыць за аваль» або любую раўназначную формулу) і прастаўленнем подпісу тым, хто дае аваль. Аднак для сапраўднасці аваля дастаткова і аднаго толькі подпісу аваліста на адным боку вэксаля або чэка, калі толькі гэты подпіс не пастаўлена плацельшчыкам або вексаледавальнікам.

У авалі павінна быць пазначана, за каго ён дадзены. Пры адсутнасці такога  ўказання ён лічыцца дадзенымза вексаледавальніка або чэкадавальніка.

Аплачваючы вэксаль або чэк, аваліст набывае правы, якія вынікаюць з вэксаля або чэка, у дачыненні да да таго, за каго ён даў гарантыю, і ў дачыненні да таксама і тых, якія ў сілу вэксаля або чэка абавязаны перад гэтым апошнім.

Аваль можа размяшчацца на адваротным боку вэксаля або на алонжы.

  • Аваліраванне
  • Хавала