Перайсці да зместу

Абгар V Укама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абгар V Укама
Нараджэнне I стагоддзе да н.э.
Смерць 50[1]
Месца пахавання
Род Абгар[d]
Бацька Ma'nu Saphul[d]
Жонка Helena of Adiabene[d]
Дзеці Q21777960?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўгар атрымлівае Нерукатворны абраз ад апостала Фадзея
(ікона X стагоддзя з манастыра Святой Кацярыны)

Абгар V (Аўгар; арм.: Աբգար Ե) — цар Асраены ў 4 г. да н.э. — 7 г. н.э. і 13—50 гг. н.э., з мянушкай Укама або Ухома, гэта значыць «чорны». 15-ы прадстаўнік асраенскай дынастыі Абгарыдаў, кіраўнікоў Асраены, са сталіцай у Эдэсе (Малая Азія). Асраенскае царства было заснавана ў 137 годзе да н.э. і было знішчана пры Каракале ў 216 годзе. Абгар V вядомы дзякуючы сваёй апакрыфічнай перапісцы з Ісусам Хрыстом.

Сведчанні царкоўных гісторыкаў

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле армянскага гісторыка Маўсеса Харэнацы, Абгар быў сынам Аршама — сына Арташэса, брата Тыграна II Вялікага[2]. У IV стагоддзі Еўсевій Кесарыйскі заявіў, што выявіў у архівах Эдэсы сірыйскі дакумент, які сведчыць пра перапіску яго з Ісусам Хрыстом. Гэта апавяданне з рознымі дадаткамі з'яўляецца ў сірыйскім рукапісе «Doctrina Addaei» (надрукаваным Георгам Філіпсам у Лондане ў 1876 годзе) і ў розных грэчаскіх пераробках.

Паводле Еўсевія, Абгар, паражоны цяжкай хваробай, просіць дапамогі ў Хрыста, прызнаючы яго Богам ці Сынам Божым, прапануючы Яму сваю рэзідэнцыю для Слова Божага, і што Ісус Хрыстос, адхіляючы прапанову тым, што яго місія звязвае Яго з Іерусалімам, абяцае пасля ўваскрэсення свайго паслаць да яго аднаго з вучняў, які яго і вылечыць. Пасля Уваскрэсення Хрыста, працягвае Еўсевій, апостал Фама паслаў у Эдэсу Фадзея, аднаго з 70 апосталаў, які даў цару вылячэнне і распаўсюдзіў там хрысціянства. Пры гэтым Еўсевій не згадвае пра атрыманне Аўгарам абраза Хрыста.

Гэта апавяданне знаходзіцца ў вельмі цеснай сувязі з паданнем, вядомым па помніках, датаваных канцом IV — пачаткам V стагоддзя, пра адпраўленне Збавіцелем свайго нерукатворнага абраза ў Эдэсу. З гэтага абраза спісваліся з IV стагоддзя шматлікія копіі (так званыя Абгарскія абразы).

Фрэска з Армянскай капліцы Варага Св. Геварг з выявай Абгара, які трымае Нерукатворны абраз

Decretum Gelasianum, які прыпісваецца Папе Рымскаму Геласію I (пам. 496) і сапраўднасць якога ў сваю чаргу выклікае спрэчкі, адносіць Ліст да ерэтычных кніг. Навукоўцы схільныя адносіць прыняцце хрысціянства толькі да эпохі яго нашчадка Абгара IX Вялікага, які прыняў хрысціянства ў 200 годзе. Магчыма, пасля было здейснена спроба пакзаць, што хрысціянства было прынята значна раней, звязаная з барацьбой за аўтарытэт «першай хрысціянскай дзяржавы».

Абгар V на 100,000-й купюры армянскага драма

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #11850018X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Маўсес Харэнацы, Гісторыя Арменіі — 24. Пра валадаранне Аршама і першым частковым абкладанні данінай Арменіі Рымам; вызваленне Гіркана і беды, якія напаткалі з-за гэтага род Багратуні 158. Аршам. Даследчыкі і каментатары «Гісторыі Арменіі» Маўсеса Харэнацы адзначаюць, што гэта імя ўзнікла па непаразуменні: у цара Эдэсы Абгара была мянушка Укама («Чорны» якое ў армянскім перакладзе «Царкоўнай гісторыі» Еўсевія Кесарыйскага перададзена ў форме Арджама (ад арджн — «чорны»), а ў перакладзе працы Лабубны (зм, заўв. 367) — Аршама. «Абгар Аршама» было ўспрынята як «Аршамаў Абгар», гэта значыць Абгар, сын Аршама. Адсюль узнікла ўяўленне, што папярэднікам Абгара на троне Эдэсы Аршам. Да гэтага, аднак, мы павінны дадаць, што імя Аршам не з'яўляецца выпадковым сярод імёнаў армянскіх цароў. Так называўся адзін з цароў дынастыі Ервандакан (Ервандуні), Арсамес, які валадарыў у Камагене-Сафене ў 30-я гг. III ст. да н.э. і які заснаваў гарады Аршамашат у Сафене і дзве Арсамеі ў Камагене. Акрамя таго, захаваліся і манеты са згадваннем яго імя.