Іэн Гібанс
Іэн Гібанс | |
---|---|
англ.: Ian Read Gibbons | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 2018 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Barbara H. Gibbons[d][2] |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, біяфізік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Іэн Гібанс (англ.: Ian Read Gibbons; 30 кастрычніка 1931, Вялікабрытанія — 30 студзеня 2018, ЗША) — брытанскі біяфізік і клетачны біёлаг. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1983), доктар філасофіі (1957), даследчык Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, да 1997 года прафесар Гавайскага ўніверсітэта, лаўрэат прэміі Шаа (2017, сумесна з Рональдам Вейлам). Першаадкрывальнік дынеіну.
У Кембрыджскім універсітэце атрымаў ступені бакалаўра фізікі (1954) і доктара філасофіі па біяфізіцы (1957). У 1957—1958 гадах постдок у Пенсільванскім універсітэце. У 1958—1967 гадах працаваў у Гарвардзе: даследчы фэла, лектар, асістэнт-прафесар кафедры біялогіі. У 1967—1969 гадах асацыіраваны прафесар, у 1969—1997 гадах прафесар біяфізікі Гавайскага ўніверсітэта, адкуль у 1997 годзе сышоў у адстаўку і перабраўся ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, у якім у 1997—2009 гадах вучоны-даследчык (працаваў у лабараторыі эмерыт-прафесара Бета Бёрнсайда, якая закрылася ў 2009 годзе), а з 2009 года запрошаны даследчык. У 1993—1996 гадах кіраваў марской лабараторыяй Kewalo Marine Lab Гавайскага універсітэта ў Манаа.
Зноскі
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ва Усходнім Сусексе
- Памерлі 30 студзеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў акрузе Контра-Коста
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дактары філасофіі
- Лаўрэаты прэміі Шаа
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Малекулярныя біёлагі
- Біяфізікі Вялікабрытаніі
- Цытолагі