Ільхам Тахці
Ільхам Тахці | |
---|---|
уйг.: ئىلھام توختى | |
Род дзейнасці | праваабаронца, выкладчык універсітэта, эканаміст |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1969[1][2] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іслам |
Дзеці | Еўхер Ільхам[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ільхам Тахці (уйг.: ئىلھام توختى, кіт.: 伊力哈木 土赫提; нар. 25 кастрычніка 1969) — кітайскі эканаміст, уйгурскі праваабаронца. Двойчы арыштаваны за крытыку палітыкі кітайскага ўрада ў дачыненні да ўйгураў. Засуджаны да пажыццёвага зняволення. У 2019 годзе яму была прысвоена прэмія Сахарава за свабоду думкі і прэмія Вацлава Гавела[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 кастрычніка 1969 года ў павеце Артуш Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР). Скончыў Паўночна-Усходні педагагічны ўніверсітэт і школу эканомікі. Пазней стаў прафесарам эканомікі Цэнтральнага ўніверсітэта нацыянальнасцей у Пекіне[4].
У 2006 годзе заснаваў вэб-сайт «Uyghur Online», на якім публікаваў артыкулы па-ўйгурску і па-кітайску, з мэтай развіцця разумення паміж кітайцамі і ўйгурамі[4][5]. Радыё Свабодная Азія называла яго блог умераным, інтэлектуальным рэсурсам па рашэнні сацыяльных пытанняў. У сярэдзіне 2008 года ўлада закрыла яго вэб-сайт. У сакавіку 2009 года ў інтэрв’ю Радыё Свабодная Азія Тахці адкрыта раскрытыкаваў палітыку кітайскага ўрада ў СУАР. Ён крытыкаваў палітыку заахвочвання ханьскай міграцыі ў СУАР, лічачы, што гэта пагаршае праблему беспрацоўя сярод уйгураў. Тахці сцвярджаў, што падчас выканання даследаванняў для ўрада ў 1990-х гадах, ён высвятліў, што ў СУАР было зафіксавана 1,5 млн беспрацоўных з насельніцтва менш за 20 млн асоб[6]. Акрамя таго, ён крытыкаваў губернатара СУАР Нур Бекры, назваўшы яго «некваліфікаваным» кіраўніком. Тахці таксама заклікаў да поўнага выканання закона КНР «Права на этнічную аўтаномію» (1984).
У сакавіку 2009 года Тахці быў арыштаваны[4], яго звінавацілі ў сепаратызме. У 2014 годзе Тахці быў засуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі[7].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2019 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ўзнагародзіла Тахці прэміяй Вацлава Гавела за абарону правоў уйгурскага насельніцтва КНР. Прэмію ад імя Тахці атрымаў Энвер Кан з арганізацыі «Ініцыятыва Ільхама Тахці»[8].
У 2019 годзе Тахці таксама ўдастоены міжнароднай прэміі Сахарава[7]. Прэмія была прысуджана Тахці за «высілкі па развіцці ўзаемаразумення паміж кітайцамі і ўйгурамі». Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Давід Сасолі заклікаў кіраўніцтва КНР неадкладна вызваліць Тахці.
Зноскі
- ↑ Ilham Tohti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
- ↑ Wines, Michael (2009-08-23). "Without Explanation, China Releases 3 Activists". The New York Times. Праверана 2009-08-25.
- ↑ а б в Outspoken Economist Presumed Detained . Radio Free Asia. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 12 ліпеня 2009.
- ↑ Uyghur Scholar Calls for Jobs . Radio Free Asia. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 15 ліпеня 2009.
- ↑ Wong, Edward (2009-07-15). "Intellectuals Call for Release of Uighur Economist". New York Times. Праверана 2009-07-17.
- ↑ а б Sakharov Prize: Jailed Uighur academic Ilham Tohti wins award, BBC, 24.10.2019
- ↑ Премия имени Вацлава Гавела —2019 присуждена Ильхаму Тохти и «Молодёжной инициативе в поддержку прав человека»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ilham Tohti's blog Uyghur Online Архівавана 2 лістапада 2006.
- Profile from Herald Sun, January 3 2010
- Profile from The New York Times, August 21 2010