Перайсці да зместу

Іван Шкрлец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Шкрлец
Бан Каралеўства Харватыя і Славонія
1913 — 29 чэрвеня 1917

Нараджэнне 20 ліпеня 1873(1873-07-20)
Смерць 12 студзеня 1951(1951-01-12) (77 гадоў)
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Шкрлец дэ Ломніча (венг.: Iván Skerlecz de Lomnicza; харв.: Ivan Škrlec Lomnički; 20 ліпеня 187312 студзеня 1951) ― апошні венгерскі бан (намеснік) ў каралеўстве Харватыі і Славоніі.

Шкрлец нарадзіўся ў вёсцы Орасла, медзье Баранья, Венгрыя. Прэм'ер-міністр Венгрыі Іштван Ціса прызначыў Шкрлеца кіраўніком кароннай зямлі Аўстра-Венгрыі ў 1913 годзе, незадоўга да пачатку Першай сусветнай вайны.

Хоць на тэрыторыі Харватыі-Славоніі не вяліся баявыя дзеянні, харвацкія войскі прымалі ўдзел у вайне, у асноўным у суседняй Сербіі. Шкрлецу ўдалося зноў склікаць харвацкі Сабар (парламент) у Заграбе ў 1915 годзе. Харваты працягвалі патрабаваць усталявання мясцовай аўтаноміі і таксама аб’яднання Харватыі-Славоніі з Далмацыяй і Босніяй і Герцагавінай. Стэфан Саркоціч, губернатар Босніі і Герцагавіны, таксама дамагаўся аб’яднання правінцый. Аднак састарэлая палітычная сістэма Аўстра-Венгрыі перашкаджала якім-небудзь зменам паміж раёнамі пад венгерскім і аўстрыйскім сферамі ўплыву. Шкрлец мог падтрымаць харватаў, толькі дзейнічаючы аўтаномна. У ходзе вайны многія прадстаўнікі харвацкага грамадства сталі лічыць ідэю фарміравання паўднёваславянскай дзяржавы патэнцыйна выгоднай магчымасцю.

Шкрлец сышоў у адстаўку са сваёй пасады 29 чэрвеня 1917 года, пасля таго, як сам Ціса быў адхілены ад улады, і пакінуў краіну не ў лепшым стане, чым яна была, да яго прызначэння на пасаду. Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў было створана ў наступным годзе. Іван Шкрлец вярнуўся ў Венгрыю, дзе пасля памёр у Будапешце ў 1951 годзе.

Зноскі

  • "Škrlec, Ivan". Croatian Encyclopedia(харв.). Праверана 24 July 2015. {{cite encyclopedia}}: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
  • * Ferdo Šišić: «Povijest Hrvata: pregled povijesti hrvatskoga naroda. 1526.-1918. drugi dio», Marjan tisak, Split, 2004. ISBN 953-214-198-7
  • Neda Engelsfeld: «Povijest hrvatske države i prava: razdoblje od 18. do 20. stoljeća», Pravni fakultet, Zagreb, 2002. ISBN 953-6714-41-8
  • «Opća enciklopedija Jugoslavenskog leksikografskog zavoda», sv. 8 Š-Žva, Zagreb, 1982.