Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
27 сакавіка 2025 года
252 370 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Бясслаўныя вырадкі» (англ.: Inglourious Basterds) — фільм, зняты рэжысёрам Квенцінам Таранціна па ўласным сцэнарыі. Здымкі пачаліся ўвосень 2008 года ў Францыі і Германіі, прэм’ера адбылася на Канскім кінафестывалі ў 2009 годзе. Дзеянне карціны, у якой зняліся Брэд Піт, Майк Маерс, Элай Рот, Крыстаф Вальц, адбываецца ў Францыі падчас Другой сусветнай вайны.
Фільм атрымаў пераважна станоўчыя водгукі кінакрытыкаў і сабраў у сусветным пракаце больш за 320 млн долараў. Карціна была высунута на дзевяць прэмій «Оскар», але перамагла толькі ў адной намінацыі. Найвышэйшую ацэнку атрымала акцёрская праца Крыстафа Вальца, які выканаў ролю штандартэнфюрара СС Ганса Ланды. Падводзячы кінавынікі дзесяцігоддзя, шмат хто з аглядальнікаў уключыў «Бясслаўных вырадкаў» ва ўласныя спісы найлепшых фільмаў (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Прасторавае размяшчэнне атамаў вугляроду ў малекуле адамантана паўтарае размяшчэнне атамаў у крышталічнай рашотцы алмаза.
- Для жывёл абісальнай зоны акіяна характэрна біялюмінесцэнцыя.
- Карэйскі мастак Чон Сон адмовіўся ад канонаў кітайскага стылю жывапісу і набыў шматлікіх паслядоўнікаў.
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- Вялікабрытанія, каб прадухіліць уступленне Іспаніі ў Другую сусветную вайну, падкупіла асабістага сябра Франсіска Франка.
- Былы вайсковец Вафен-СС даслужыўся да афіцэра ў арміі Ізраіля, выдаючы сябе за яўрэя.
- Найбуйнейшая канцэртная зала Еўропы знаходзіцца ў французскім Нантэры.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Здарыўся пажар у начным клубе горада Кочані (Паўночная Македонія), які прывёў да гібелі людзей. (16 сакавіка)
- Марк Карні змяніў Джасціна Трудо на пасадзе Прэм’ер-міністра Канады. (14 сакавіка)
- У Пакістане праведзена аперацыя па вызваленні пасажыраў цягніка, захопленых белуджыстанскімі сепаратыстамі. (12 сакавіка)
- Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. (11 сакавіка)
Дзень у гісторыі
- 460: Свевы захапілі гальскі горад Луга, галава горада забіты.
- 1513: Іспанскі даследчык Хуан Понсэ дэ Леон адкрыў Фларыду.
- 1845: Нарадзіўся нямецкі фізік Вільгельм Рэнтген.
- 1871: У Эдынбургу згуляны першы міжнародны матч па рэгбі (паміж камандамі Англіі і Шатландыі).
- 1918: Рада БНР абвясціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.
- 1941: Зрынуты прафашысцкі ўрад у Югаславіі.
- 1963: Нарадзіўся Квенцін Таранціна, амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар.
- 1968: Загінуў савецкі лётчык-касманаўт Юрый Гагарын.
- 2006: Памёр Станіслаў Лем, польскі пісьменнік-фантаст, футуролаг.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.