Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
23 сакавіка 2025 года
252 229 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Антон Луцкевіч (1884 — 1942) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет «Наша доля» і «Наша ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР. Брат Івана Луцкевіча.
Ініцыятар і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР. Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай «Нашай нівы», старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- На дыяграме стану рэчыва існуе пункт, дзе ў раўнавазе знаходзяцца адразу тры яго фазы.
- Узбуджальнік эпідэмічнага сыпнога тыфу з’яўляецца найбліжэйшым родзічам мітахондрый.
- Некаторыя марскія малюскі здольныя ўскосна выконваць працэс фотасінтэзу.
- У траецкіх песнях асабліва персаніфікаваны вобраз бярозы.
- У Сярэднявеччы Познань была адной з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў.
- Польскі прафесар даваў паказанні камісіі Кангрэса ЗША па расследаванні Катынскага расстрэлу ў масцы з меркаванняў бяспекі.
- Самы поўны ў свеце каталог моў выдае амерыканская евангельская хрысціянская арганізацыя.
Актуальныя падзеі
- Здарыўся пажар у начным клубе горада Кочані (Паўночная Македонія), які прывёў да гібелі людзей. (16 сакавіка)
- Марк Карні змяніў Джасціна Трудо на пасадзе Прэм’ер-міністра Канады. (14 сакавіка)
- У Пакістане праведзена аперацыя па вызваленні пасажыраў цягніка, захопленых белуджыстанскімі сепаратыстамі. (12 сакавіка)
- Былы прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны па ордары Міжнароднага крымінальнага суда. (11 сакавіка)
- Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Аляксандр Турчын. (10 сакавіка)
Дзень у гісторыі
- 1059: Адбылася каранацыя сямігадовага Філіпа I як караля Францыі.
- 1169: Саладзін стаў вялікім візірам Егіпта.
- 1918: Германія прызнала незалежнасць Літвы.
- 1933: Адольф Гітлер атрымлівае надзвычайныя паўнамоцтвы ад Рэйхстагу Германіі.
- 1942: Памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, навуковец.
- 1976: Уступіў у сілу Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.
- 1990: Заснаванне Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.
- 1991: У Мінску пачаўся II з’езд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне».
- 1996: Першыя непасрэдныя прэзідэнцкія выбары на Тайвані.
- 2007: У Самалі збіты самалёт Іл-76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт».
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.