Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
29 мая 2025 года
254 035 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
«Людзі на балоце» — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. Асноўная сюжэтная лінія — прыход савецкай улады ў глухую вёску, згубленую сярод палескіх балот. Прэм’ера фільма адбылася 29 лістапада 1982 года. У тым жа годзе Віктарам Туравым зняты працяг карціны — «Подых навальніцы».
Фільм быў адзначаны шматлікімі прэміямі і стаў унікальнай з’явай у нацыянальным экранным мастацтве. У творчасці кінарэжысёра фільмы паводле Івана Мележа былі вяршыннымі, з’яўляліся найбольш поўнай рэалізацыяй яго творчага патэнцыялу. У іх Віктар Тураў перадаў не экзотыку Палесся, а паказаў жыццё людзей, вартых павагі, працавітых, сумленных; жыццё ва ўсёй яго паўнаце — з жарсцямі, бедамі, нягодамі, каханнем і пакутамі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Прасторавае размяшчэнне атамаў вугляроду ў малекуле адамантана паўтарае размяшчэнне атамаў у крышталічнай рашотцы алмаза.
- Для жывёл абісальнай зоны акіяна характэрна біялюмінесцэнцыя.
- Карэйскі мастак Чон Сон адмовіўся ад канонаў кітайскага стылю жывапісу і набыў шматлікіх паслядоўнікаў.
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- Вялікабрытанія, каб прадухіліць уступленне Іспаніі ў Другую сусветную вайну, падкупіла асабістага сябра Франсіска Франка.
- Былы вайсковец Вафен-СС даслужыўся да афіцэра ў арміі Ізраіля, выдаючы сябе за яўрэя.
- Найбуйнейшая канцэртная зала Еўропы знаходзіцца ў французскім Нантэры.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (25 мая)
- Гродзенскі «Нёман» атрымаў перамогу ў фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе. (24 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі. (24 мая)
- На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. (18 мая)
Дзень у гісторыі
- 1453: Канстанцінопаль пасля аблогі захоплены войскамі Асманскай імперыі, перастала існаваць Візантыя.
- 1682: На рускі сталец селі малалетнія Іван V і Пётр I.
- 1717: У Паўднёвай Амерыцы заснавана віцэ-каралеўства Новая Гранада.
- 1832: У Канадзе афіцыйна адкрыты канал Рыдо, які злучае раку Атава з возерам Антарыа.
- 1848: Вісконсін становіцца штатам ЗША.
- 1885: У Гродне адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
- 1946: Заснаваны Мінскі трактарны завод.
- 1990: Барыс Ельцын абраны старшынём Вярхоўнага Савета РСФСР.
- 1992: У Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
- 2002: Іерусалім абвешчаны сталіцай Палесцінскай аўтаноміі.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.