Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
18 мая 2025 года
253 809 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Загляне сонца і ў наша аконца» (арыгінальная назва «Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ») — першая легальная беларуская выдавецкая суполка, існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1906—1914 (1916?) гадах.
Суполка да 1914 г. выдала 38 кніг (лічачы выданні кірыліцай і лацінкай як асобныя пазіцыі) сукупным накладам, больш як 100 тысяч. Акрамя таго, яна выдала больш як 20 розных паштовак з партрэтамі старадаўніх паэтаў і іншых дзеячаў культуры, гістарычнымі помнікамі, краявідамі і г.д. Суполка выцягнула з забыцця і папулярызавала найлепшыя творы беларускай літаратуры XIX ст., выдала першыя беларускія падручнікі, серыю сцэнічных твораў, дапаможнікі для гаспадароў, заахвочвала да творчасці маладых аўтараў і тым самым выдатна спрычынялася да фармавання новай беларускай літаратуры. Адначасна выпрацоўваліся і прынцыпы правапісу беларускай мовы, прынятыя пазней астатнімі выдаўцамі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мерай таго, наколькі моцна аптычная сістэма збірае або рассейвае святло, з'яўляецца фокусная адлегласць.
- Тапаграфічныя ўмоўныя знакі на картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў.
- Абсалютная вільготнасць паветра на Беларусі летам значна большая, чым зімой.
- Чукоцкае пісьмо, створанае Тэневілем, выступае прыкладам зараджэння пісьмовый традыцыі пры мінімальным уздзеянні звонку.
- Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта найстарэйшая і адна з самых буйных у Літве.
- Другаснае закісанне віна мае адбывацца ў іншым посудзе, а не ў тым, які выкарыстоўваўся для пачатку працэсу.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Рабочая партыя Курдыстана абвясціла аб самароспуску. (12 мая)
- Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV. (8 мая)
- На пасаду Федэральнага канцлера Германіі заступіў Фрыдрых Мерц. (6 мая)
- Чжаа Сіньтун стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі. (5 мая)
Дзень у гісторыі
- 1048: Нарадзіўся Амар Хаям, персідскі і таджыкскі паэт і вучоны.
- 1565: Турэцкія войскі пачалі аблогу Мальты.
- 1800: Памёр расійскі палкаводзец Аляксандр Сувораў.
- 1906: У Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца».
- 1912: У Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.
- 1920: Нарадзіўся Караль Вайтыла, з 1978 года Папа Рымскі Ян Павел II.
- 1920: Парламент Ісландыі (Альтынг) прыняў Канстытуцыю.
- 1944: Праведзена дэпартацыя крымскіх татар у СССР.
- 1994: Архібіскуп Агасціна Маркета прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.