Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
13 сакавіка 2025 года
251 862 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Кшыштаф Кеслёўскі (1941 — 1996) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік кірунку «кіно маральнага неспакою», кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры. Лаўрэат прэстыжных кінаўзнагарод.
Распачаў кар’еру як рэжысёр-дакументаліст, пазней творчасць узбагацілася псіхалагічнымі фільмамі на маральную і экзістэнцыяльную тэматыку, вытанчанымі візуальнымі сродкамі. Сусветную вядомасць атрымаў дзякуючы тэлецыклу «Дэкалог» (1989), фільму «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і кінатрылогіі «Тры колеры» (1993—1994). Лічыцца адным з найбольш значных мастакоў у гісторыі сусветнага кінематографа другой паловы XX стагоддзя (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- На дыяграме стану рэчыва існуе пункт, дзе ў раўнавазе знаходзяцца адразу тры яго фазы.
- Узбуджальнік эпідэмічнага сыпнога тыфу з’яўляецца найбліжэйшым родзічам мітахондрый.
- Некаторыя марскія малюскі здольныя ўскосна выконваць працэс фотасінтэзу.
- У траецкіх песнях асабліва персаніфікаваны вобраз бярозы.
- У Сярэднявеччы Познань была адной з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў.
- Польскі прафесар даваў паказанні камісіі Кангрэса ЗША па расследаванні Катынскага расстрэлу ў масцы з меркаванняў бяспекі.
- Самы поўны ў свеце каталог моў выдае амерыканская евангельская хрысціянская арганізацыя.
Актуальныя падзеі
- Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Аляксандр Турчын. (10 сакавіка)
- ЗША ўвялі мытныя тарыфы на тавары з Канады і Мексікі. (4 сакавіка)
- Крысціян Штокер уступіў на пасаду федэральнага канцлера Аўстрыі. (3 сакавіка)
- Адбылася 97-я цырымонія ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам прызнана «Анора» рэжысёра Шона Бэйкера. (2 сакавіка)
Дзень у гісторыі
- 1781: Уільям Гершэль адкрыў планету Уран.
- 1848: Пачатак аўстрыйскай рэвалюцыі (гл. таксама: Вясна народаў).
- 1919: Утворана Беларуска-літоўская армія.
- 1921: Абвешчана незалежнасць Манголіі ад Кітая.
- 1938: Аўстрыя далучана да нацысцкай Германіі (Аншлюс Аўстрыі).
- 1938: У СССР ва ўсіх школах уведзена абавязковае вывучэнне рускай мовы.
- 1940: Спектаклем «Каварства і каханне» Фрыдрыха Шылера ў Гродне адкрыўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР.
- 1988: Адкрыты для руху тунэль «Сэйкан», што злучыў астравы Хонсю і Хакайда.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Германіяй.
- 1996: Памёр Кшыштаф Кеслёўскі, польскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.