Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
17 красавіка 2025 года
252 990 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Тор» (англ.: Thor) — мастацкі фільм рэжысёра Кенета Браны, заснаваны на аднайменных коміксах выдавецтва «Marvel Comics». Стварэннем карціны займалася кампанія «Marvel Studios», а распаўсюджваннем «Paramount Pictures». Галоўны герой фільма — Тор, пагардлівы і горды бог грому, — быў пазбаўлены сваёй сілы і выгнаны з Асгарда — аднаго з дзевяці светаў. Апынуўшыся на Зямлі, ён знаёміцца з маладым астрафізікам Джэйн Фостэр, да якой у яго ўзнікаюць нейкія пачуцці. Акрамя таго, Тор павінен спыніць свайго брата Локі, які мае намер стаць новым царом Асгарда. Карціна стала часткай кінематаграфічнага сусвету «Marvel», фільмы якой аб’ядноўваюцца ў агульную сюжэтную лінію.
У 2006 годзе «Marvel Studios» падпісала кантракт са сцэнарыстам Маркам Пратасевічам, а рэжысёрам быў прызначаны Мэцью Вон, аднак у 2008 годзе ён пакінуў праект, і рэжысёрскае крэсла заняў Кенет Брана. У 2009 годзе прайшоў кастынг, здымкі стартавалі ў 2010 годзе ў Каліфорніі і Нью-Мексіка (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Прасторавае размяшчэнне атамаў вугляроду ў малекуле адамантана паўтарае размяшчэнне атамаў у крышталічнай рашотцы алмаза.
- Для жывёл абісальнай зоны акіяна характэрна біялюмінесцэнцыя.
- Карэйскі мастак Чон Сон адмовіўся ад канонаў кітайскага стылю жывапісу і набыў шматлікіх паслядоўнікаў.
- Астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, стала чацвёртай па ліку ў Еўропе.
- Вялікабрытанія, каб прадухіліць уступленне Іспаніі ў Другую сусветную вайну, падкупіла асабістага сябра Франсіска Франка.
- Былы вайсковец Вафен-СС даслужыўся да афіцэра ў арміі Ізраіля, выдаючы сябе за яўрэя.
- Найбуйнейшая канцэртная зала Еўропы знаходзіцца ў французскім Нантэры.
Актуальныя падзеі

- Пад абвалам даху начнога клуба ў Санта-Дамінга (Дамініканская Рэспубліка), загінула больш за 220 чалавек. (8 красавіка)
- Аляксандр Авечкін пераўзышоў рэкорд Уэйна Грэцкі па колькасці закінутых шайб у рэгуляным сезоне НХЛ. (8 красавіка)
- Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп (на фота) абвясціў аб увядзенні імпартных пошлін на тавары з розных краін свету. (2 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 642: Прадстаўнікі арыстакратыі ў Каралеўстве Вестготаў паўсталі супраць караля Тульгі.
- 1080: Кнуд IV становіцца каралём Даніі пасля смерці свайго брата Харальда III.
- 1942: Французскаму генералу Анры Жыро ўдалося збегчы з нямецкага палону ў крэпасці Кёнігтайн.
- 1961: Праціўнікі рэжыму Фідэля Кастра пры падтрымцы ЗША высадзіліся на Кубе ў заліве Свінняў у раёне Плая-Хірон.
- 1975: «Чырвоныя кхмеры» захапілі Пнампень.
- 1986: Прынята Пастанова ЦК КПСС, паводле якой кожная сям’я ў СССР мела атрымаць асобную кватэру або дом да 2000 года.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Індыяй.
- 2011: Адбылася прэм’ера тэлесерыяла «Гульня тронаў» у ЗША.
- 2011: Сусветная прэм’ера фільма «Тор» прайшла ў Сіднеі.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.