Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
24 красавіка 2025 года
253 218 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Вашынгтон — горад, сталіца Злучаных Штатаў Амерыкі. Афіцыйная назва — акруга Калумбія, з’яўляецца самастойнай тэрыторыяй, якая не ўваходзіць ні ў адзін са штатаў.
Горад быў заснаваны ў 1791 годзе і названы ў гонар Джорджа Вашынгтона, першага амерыканскага прэзідэнта. З 1871 года Вашынгтон разам з Джорджтаўнам і шэрагам іншых абласцей аб’яднаны ў федэральную акругу Калумбія, скарочана D.C., межы якой супадаюць з горадам, таму амерыканцы, каб не блытаць горад з аднайменным штатам на паўночным захадзе краіны, у гутарковай мове звычайна называюць горад «Дзі-Сі» ці «Вашынгтон Дзі-Сі». Размешчаны на паўночным беразе ракі Патомак, мяжуе са штатам Вірджынія на паўднёвым захадзе і штатам Мэрыленд з усіх іншых бакоў (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Біялюмінесцэнцыя з’яўляецца асобным выпадкам хемілюмінесцэнцыі.
- Неандэртальцы валодалі тэхнікай прадзення.
- У ведыйскай рэлігіі Адзіці выступае ўвасабленнем жаночага пачатку і мацярынства.
- Фламандскі картограф Герард Меркатар назваў свой збор карт у гонар міфічнага караля Лівіі.
- Пахавальная працэсія актрысы нямога кіно сабрала трыста тысяч чалавек.
- Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны да пачатку 1919 года размяшчаўся ў Суджы.
- ЗША праз Балгарыю ў Беларусі набывалі супрацьтанкавыя ракеты для сірыйскіх паўстанцаў.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Памёр Папа Рымскі Францыск. (21 красавіка)
- Былы прэзідэнт Перу Альянта Умала прысуджаны да пазбаўлення волі за карупцыю. (16 красавіка)
- Пад абвалам даху начнога клуба ў Санта-Дамінга загінула больш за 220 чалавек. (8 красавіка)
- Аляксандр Авечкін пераўзышоў рэкорд Уэйна Грэцкі па колькасці закінутых шайб у рэгуляным сезоне НХЛ. (8 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 1479 да н.э.: Тутмос III стаў 6-м фараонам XVIII-й дынастыі Егіпта, першыя 22 гады валадарства быў суправіцелем сваёй цёткі Хатшэпсут.
- 1498: Мараплавец Васка да Гама пакінуў афрыканскі Маліндзі і накіраваўся ў бок Індыі.
- 1646: Прынята Ужгарадская унія, сутнасцю яе было далучэнне русінскіх праваслаўных святароў да Рымска-каталіцкай царквы.
- 1800: Заснавана Бібліятэка Кангрэса ў Вашынгтоне.
- 1915: У Стамбуле арыштаваныя і затым пазбаўлены жыцця больш за 800 прадстаўнікоў армянскай інтэлегенцыі. Пачаўся генацыд армян у Асманскай імперыі.
- 1916: У Дубліне пачалося Велікоднае паўстанне.
- 1918: Адбыўся першы танкавы бой паміж брытанскім Mark IV і нямецкім А7V танкамі (Першая сусветная вайна).
- 1959: Адкрыты Лідскі гісторыка-мастацкі музей.
- 1981: Прадстаўлены першы персанальны камп’ютар IBM.
- 1990: Закон «Аб мовах народаў СССР» вызначыў рускую мову афіцыйнай, да гэтага de jure ў СССР не было афіцыйнай мовы.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.