Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
1 чэрвеня 2025 года
254 066 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Ягайла (~1352/62 — 1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). Сын вялікага князя Альгерда.
У 1380 годзе каб стаць уладаром Вялікага Княства Літоўскага распачаў грамадзянскую вайну 1381—1384 гадоў са сваім дзядзькам Кейстутам і ўрэшце перамог яго. У 1385 годзе была заключана Крэўская унія — пагадненне пра дынастычны саюз Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага. У 1386 годзе ахрысціўся па каталіцкім абрадзе ў Кракаве, ажаніўся з маладой каралевай Ядвігай і каранаваны як кароль польскі пад імем Уладзіслаў II Ягайла. Неўзабаве паміж ім і сынам Кейстута Вітаўтам пачалася чарговая грамадзянская вайна, якая скончылася Востраўскім пагадненнем і перадачай фактычнай улады ў Княстве Вітаўту. У 1410 годзе Ягайла разам з Вітаўтам кіраваў войскам у Грунвальдскай бітве (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Алелі могуць распаўсюджвацца аўтастопам.
- Від павукоў-вегетарыянцаў быў названы ў гонар пісьменніка і выдуманай пантэры.
- Сярод фігур манумента «Тысячагоддзе Расіі» ёсць чацвёра вялікіх князёў літоўскіх.
- Ля вытокаў сацыяльнай і карэкцыйнай псіхалогіі ў Бразіліі стаяла ўраджэнка Гродна.
- У выніку найбуйнейшага акту экалагічнай вайны ў гісторыі загінула прынамсі пяцьсот тысяч чалавек.
- Асновай кейнсіянства з'яўляецца ідэя, што рынкі не заўсёды здольныя самастойна забяспечыць поўную занятасць і стабільны эканамічны рост.
- У Паўднёвай Карэі арганізавалі кампанію па зборы золата дзеля пераадолення фінансавага крызісу .
Актуальныя падзеі
- Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (25 мая)
- Гродзенскі «Нёман» атрымаў перамогу ў фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе. (24 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі. (24 мая)
- На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог Нікушар Дан. (18 мая)
Дзень у гісторыі
- 1298: Бітва пад Коркгаўзам у Лівоніі, саюзнае войска Рыгі і ВКЛ атрымала перамогу над войскам Інфлянцкага ордэна.
- 1434: Памёр кароль польскі Ягайла.
- 1796: Тэнесі ўвайшоў у склад ЗША і стаў 16-м штатам.
- 1831: Джэймсам Росам адкрыты паўночны магнітны полюс Зямлі.
- 1862: На ўсёй тэрыторыі ЗША скасавана рабства.
- 1918: У Мінску пачаўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства.
- 1935: У Вялікабрытаніі ўведзены экзамен на атрыманне праў кіравання аўтамабілем і аўтамабільныя нумары.
- 1990: Прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы і савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў падпісалі дагавор аб спыненні вытворчасці хімічнай зброі.
- 2001: Спадчынны прынц Непала Дыпендра расстраляў караля Бірэндру і членаў каралеўскай сям’і, потым застрэліўся сам.
- 2007: Створаны новы суб’ект Расійскай Федэрацыі — Камчацкі край.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.