Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
20 лютага 2025 года
251 184 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Паўднёваамерыканская дрэдноўтная гонка — гонка ўзбраенняў паміж Аргенцінай, Бразіліяй і Чылі, якая пачалася ў 1907 годзе. Падставай да абвастрэння ваенна-марскога суперніцтва стаў заказ Бразіліяй у Вялікабрытаніі трох дрэдноўтаў, якія на той момант уяўлялі сабой найноўшы клас буйных надводных караблёў і валодалі найбольшай агнявой моцай. Аргенціна-чылійская гонка ўзбраенняў (1887—1902 гады), якая супала з падзеннем бразільскай манархіі і агульнай нестабільнасцю ў краіне, паставіла бразільскі флот у становішча, у якім ён саступаў супернікам і якасна, і па танажу. У 1904 бразільскія палітыкі ўпершыню паставілі пытанне аб узмацненні нацыянальнага флоту, імкнучыся вывесці Бразілію ў лік сусветных дзяржаў. У канцы 1905 года былі заказаны тры браняносцы, аднак заказ быў адменены ў 1906 годзе, неўзабаве пасля таго, як Вялікабрытанія пабудавала «Дрэдноўт», які стаў рэвалюцыйным. Замест браняносцаў на англійскіх стапелях былі закладзены корпусы двух бразільскіх дрэдноўтаў тыпу «Мінас Жэрайс» з разлікам на пабудову ў будучыні яшчэ аднаго (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Ствалы хвоі часта ўкрывае лішайнік гіпагімнія ўздутая.
- Геральдычная фігура, што служыла абазначэннем ранення, стала знакам, які надаваўся будаўнікам фартэцый.
- Каб абыйсці забарону на пераклад Карана, мінскі імам назваў свой манускрыпт каментаром.
- Лінкальнскі ўніверсітэт у Новай Зеландыі — найстарэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова Паўднёвага паўшар’я.
- Бой на алжырска-малійскай мяжы прывёў да разрыву дыпламатычных адносін Малі і Нігера з Украінай.
- Да свайго юбілею Каталіцкая царква прадставіла мульцяшнага маскота, падобнага на персанажаў анімэ.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Адбылася 78-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «BAFTA», найлепшым фільмам прызнаны «Канклаў». (16 лютага)
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
- Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс выйшаў у адстаўку. (12 лютага)
- Аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку ў горадзе Гватэмала. (10 лютага)
Дзень у гісторыі
- 1387: Ягайла выдаў першую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.
- 1530: Жыгімонт II Аўгуст каранаваны на караля польскага.
- 1907: Бразілія зацвердзіла праект будаўніцтва дрэдноўтаў, распачалася Паўднёваамерыканская дрэдноўтная гонка.
- 1918: У Мінску створаны Народны сакратарыят (першы ўласна беларускі ўрад).
- 1922: Сейм Сярэдняй Літвы прыняў рашэнне пра далучэнне яе да Польшчы.
- 1981: Адкрылася Полацкая мастацкая галерэя.
- 2014: Нарастанне ўзброенага супрацьстаяння на Еўрамайдане ў Кіеве. Вярхоўная Рада Украіны асудзіла дзеянні сілавых структур.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.