Slade
Slade | |
Гады | 1966 — цяпер— |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Ўулвэргэмптан |
Жанр | глэм-рок[d][1] |
Выдавец | Polydor Records[d], Epic Records[d] і Fontana Records[d] |
Удзельнікі | |
Slade — брытанскі рок-гурт. Створаны ў 1965 годзе пад назвай N’etweens у Ўулвэргэмптане блізу Бірмінггэму. Вясной 1969 году музыкі пераназываюць гурт у Ambrose Slade, а ўжо восеньню гэтага ж года скарачаюць назву да Slade. Гурт зьяўляецца прадстаўніком стыляў гард-рок і глэм-рок. Гурт дасягнула найбольшага посьпеху ў першай палове 70-х, калі 6 сынглаў занялі першае месца ў чартах Вялікабрытаніі. Усяго 16 сынглаў групы ўвайшлі ў першую дваццатку. Склад групы — Дэйв Гіл (гітара, вакал), Дон Паўэл (ударныя), Ноддзі Голдэр (вакал, гітара) і Джым Лі (бас-гітара, клявішныя, вакал). Slade, для песень якога характэрныя выразныя рытмы і нескладаныя аранжыроўкі, меў шматлікіх прыхільнікаў у Эўропе, аднак так і не стаў папулярным у ЗША; сур’ёзныя музычныя выданьні гурт у асноўным ігнаравалі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэйв Гіл і Дон Паўэл сустрэліся ў 1964 годзе, гуляючы ў групе The Vendors. У наступным годзе гурт пераназываецца ў «N’ethweens», а ў 1966 годзе да яго далучаюцца Ноддзі Голдэр і Джым Лі, якія мяняюць музыкаў папярэдняга складу. Да 1969 году гурт граў у асноўным вядомыя песьні ў стылях соўл і ска, а таксама выконваў песьні The Beatles. У лёнданскім «Rasputin Club» гурт заўважыў экс-басіст гурту Animals Чэз Чандлер (Chas Chandler), які стаў іх новым мэнэджэрам і прадзюсарам. Квартэт вынаходзіць для сябе моду скінгэдаў і зьмяняе назву на «Ambrose Slade», аднак першая кружэлка і сынглы прадаюцца дрэнна. З кастрычніка 1969 году гурт называецца Slade і яшчэ раз зьмяняе стыль адзеньня — цяпер ён арыентуецца на 40-я гады.
Увосень 1971 году гурт пераходзіць у лягер глэм-року. У кастрычніку сынгл Coz I Luv You займае першае месца ў брытанскім гіт-парадзе, нязвыклая артаграфія становіцца з гэтага часу характэрнай прыметай усіх сынглаў Slade, які ў наступныя гады дасягае вяршыні папулярнасьці. У другой палове 70 — х з пачаткам панк-року цікавасьць да гурту падае. Кароткачасовае адраджэньне адбываецца ў пачатку 80-х. Пачынаючы з 1984 году Slade перастае выступаць на канцэртах, напрыканцы 1991 году гурт пакідаюць Голдэр і Лі. Заснавальнікі гурту Гіл і Паўэл працягваюць граць з новымі музыкамі — спачатку як Slade II, а потым зноў як Slade.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сынглы (толькі №1 у брытанскіх гіт-парадах)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Coz I Luv You (1971)
- Tak Me Bak 'Ome (1972)
- Mama Weer All Crazee Now (1972)
- Cum On Feel The Noize (1973)
- Skweeze Me, Pleeze Me (1973)
- Merry Xmas Everybody (1973)
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Beginnings (1969 як Ambrose Slade)
- Play It Loud (1970)
- Slade Alive! (1972)
- Slayed? (1972)
- Sladest (1973)
- Old New Borrowed And Blue (1974)
- Slade In Flame (1974)
- Nobody’s Fools (1976)
- Whatever Happened To Slade? (1977)
- Alive, Vol. 2 (1978)
- Return To Base (1979)
- Smashes (1980)
- We’ll Bring The House Down (1981)
- Till Deaf Do Us Part (1981)
- Slade On Stage (1982)
- The Amazing Kamikaze Syndrome (1983)
- Slade’s Greats (1984)
- Rogues Gallery (1985)
- Crackers-The Slade Christmas Party Album (1985)
- You Boyz Make Big Noize (1987)
- Wall Of Hits (1991)
- Keep On Rockin'! (1995)
- Greatest Hits — Feel The Noize (1997)
- Wild Nites (1999)
- Cum On Let`s Party! (2002)
- Superyob (2003)
- Get Yer Boots On (2004)
- The Very Best Of Slade (2005)
- Slade Alive! (2006; 2 CD із Slade Alive! [1972], Alive, Vol. 2 [1978], Slade On Stage [1982], Alive At Reading [1980])
DVD
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Slade in Flame (2003) (здымкі 1974)
- Slade Inside 1971—1991
- Slade The Very Best Of (2005)
- Slade Alive World’s Greatest Albums (2006)