Перайсьці да зьместу

J-pop

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
J-pop
Стылістычнае паходжаньнепоп, электронная танцавальная музыка, сынці-поп, еўрабіт, новая хваля, рок, J-rock
Паходжаньнепозьнія 1980-я ў Японіі
Тыповыя інструмэнтывакал, электрагітара, бас, драм-машына, сэмплер, сынтэзатар
Папулярнасьцьвельмі папулярная ў Японіі
Паджанры
J-rock
Лягатып Вікісховішча J-pop ў Вікісховішчы

J-pop (/ʤeɪ pɔp/, джэй-поп) — тэрмін, які абазначае сучасную японскую поп-музыку, што сягае каранямі ў заходнюю поп- і рок-музыку. Літара «J» — скарачэньне ад слова «японскі». Тэрмін зьявіўся ў канцы 1980-х гадоў на радыёстанцыі J-WAVE. J-pop можна разглядаць як адзіны музычны жанр, які падразьдзяляецца на мноства розных жанраў, у тым ліку J-rock (японскай рок).

Японскія музычныя крамы звычайна дзеляць музыку на 4 паліцы: J-pop, энка (традыцыйная японская баляда), клясыка і заходняя поп-музыка.

Тэрмін J-POP ўпершыню зьявіўся ў 1988 годзе на сустрэчы, якую Хідэо Сайто, адміністрацыйны дырэктар радыёстанцыі J-WAVE, праводзіў з прадстаўнікамі японскіх лэйблаў гукапісу.[1]

Вядомыя J-pop-групы і музыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

St. Loco

  1. ^ J-WAVE開局20周年…若年層の圧倒的な支持を受けるラジオ局のこれから. Tokyo Shimbun (газэта). 30 верасьня 2008 г.  (яп.)