AEIOU
Выгляд



Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
AEIOU — акронім, які імпэратар Фрыдрых III зьмяшчаў на розных каштоўных рэчах, сваім гербе, а таксама на тых збудаваньнях, якія былі пабудаваны пад яго заступніцтвам. Пры Марыі Тэрэзіі гэты дэвіз разьмяшчаўся на гербе Тэрэзіянскай вайскова акадэміі. У наш час гэты дэвіз разьмяшчаецца на пячатках выпускнікоў Акадэміі.
Значэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе звыш 300 розных інтэрпрэтацыяў абрэвіятуры AEIOU. Аўстрыйскі гісторык Альфонс Лхоцкі склаў 86 розных інтэрпрэтацыяў гэтай абрэвіятуры. Найбольш распаўсюджаныя сярод іх наступныя:
- Austriae est imperare orbi universo (Аўстрыі наканавана кіраваць сьветам);
- Austria erit in orbe ultima (Аўстрыя будзе апошняй на зямлі);
- Austria est imperium optime unita (Аўстрыя — лепшы імпэрскі саюз);
- Augustus est iustitiae optimus vindex (Імпэратар зьяўляецца лепшым абаронцам справядлівасьці);
- Austria est imperatrix omnis universi (Аўстрыя зьяўляецца кіраўніком сьвету).
У Інтэрнэце існуе он-лайн-энцыкляпэдыя на нямецкай і ангельскай мовах AEIOU.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эндрю Виткрофт Хабсбургс: Воплощение Империи (1995), ISBN 0-14-023634-1.