Перайсьці да зьместу

Чанахі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чанахі
Нацыянальная страва
Паходжаньне
РэгіёнЭўропа
Асноўны складнікмяса, бульба, цыбуля
Распаўсюджаныя складнікідухмяныя зёлкі, баклажаны, памідоры, кінза
Падобныя стравыгуляш, рагу

Чана́хі (па-грузінску: ჩანახი) — страва грузінскай кухні; тушаная ў гаршку бараніна з гароднінай. Традыцыйны набор гародніны для чанахі — бульба, памідоры, баклажаны і цыбуля, закладзеныя слаямі, і агульнай масай роўныя вазе пакладзенага мяса. Набор спэцыяў для чанахі традыцыйны ў грузінскай кухні.

Падобныя да чанахі стравы сустракаюцца і ў іншых усходніх кухнях. Напрыклад, армянскі кчуч падобны паводле рэцэпту да чанахі, адрозьніваючыся толькі меньшай колькасьцю вадкасьці[1][2][3]. Іншыя стравы з падобнай рэцэптурай — супы піці ў Азэрбайджане і путук[4][5] ў Армэніі.

Гародніна абавязкова наразаецца буйнымі кавалкамі. На самы ніз гаршка кладуць мяса, па-над ім асобнымі слаямі — цыбулю, баклажаны, бульбу, зеляніну і памідоры. Гатуецца страва паводле прынцыпу «паставіў і забыў», бо заліты кіпенем гаршчок пакідаюць на павольным вагні на 4,5—5 гадзінаў.

  • Похлёбкин В. В. Чанахи // Кулинарный словарь. — М.: Издательство «Э», 2015. — С. 398. — 456 с. — 4000 ас. — ISBN 978-5-699-75127-3
  • Чанахи // Культура питания. Энциклопедический справочник / Под ред. И. А. Чаховского. — 3-е издание. — Мн.: Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки, 1993. — С. 404. — 540 с. — ISBN 5-85700-122-6