Цэнтральныя дзяржавы
Выгляд
Цэнтра́льныя дзяржа́вы — ваенна-палітычны блёк дзяржаваў у Першай сусьветнай вайне, што супрацьстаялі Антанце.
Назва паходзіць ад дзяржаваў (Нямеччына і Аўстра-Вугоршчына), якія знаходзіліся ў цэнтры Эўропы і былі з усіх бакоў аточаныя краінамі Антанты.
У яго ўваходзілі:
- Нямецкая імпэрыя
- Аўстра-Вугоршчына (Аўстра-Вугорская імпэрыя)
- Італія (Італійскае Каралеўства) да 1915 году
- Турэччына (Асманская імпэрыя) з 1914 году.
- Баўгарыя (Баўгарскае Царства) з 1915 году.
Перадваенны саюз Германскай імпэрыі, Аўстра-Вугорскай імпэрыі і Італійскага Каралеўства называўся Трайным Саюзам. Немцы падпісалі яго з аўстра-вугорцамі ў 1879 годзе, а з італьянцамі ў 1882 годзе. Асманская імпэрыя (Турэччына) увайшла ў хаўрус 2 жніўня 1914 году, а Баўгарыя — 14 кастрычніка 1915 году.
Цэнтральныя дзяржавы прайгралі вайну і капітулявалі ў 1918 годзе:
- 29 верасьня — Баўгарыя
- 30 кастрычніка — Асманская Імпэрыя (Турэччына)
- 4 лістапада — Аўстра-Вугоршчына
- 11 лістапада — Нямеччына.