Цэнзура
Цэнзура |
---|
Цэнзура паводле краінаў |
Паводле галінаў |
Цэнзураваньне Інтэрнэту Забароненыя кнігі Спаленыя кнігі |
Паводле мэтадаў |
Самацэнзура Глушэньне |
рэд · пр · разм |
Цэнзу́ра (па-лацінску: censura) — кантроль улады зьместа і распаўсюду інфармацыі, друку, музычных, сцэнічных і мастацкіх твораў, кіна- і фотатвораў, перадач радыё і тэлебачаньня, вэб-сайтаў і парталаў, у некаторых выпадках таксама прыватнага ліставаньня, з мэтаю абмежаваньня ці недапушчэньня распаўсюду ідэяў і зьвестак, якія прызнаюцца гэтаю ўладаю шкоднымі ці непажаданымі[1]. Адным зь першых вядомых прыкладаў цэнзуры быў судовы вырак да пакараньня сьмерцю старажытнагрэцкага філёзафа Сакрата ў 399 годзе да Нараджэньня Хрыстова, які якраз асуджальна ставіўся да цэнзуры.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Забарона і публічнае зьнішчэньне ератычных кніг пачынаюцца ад часоў першых Усяленскіх сабораў. Гэта спаленьне арыянскіх кніг імпэратарам Канстантынам Вялікім па пастанове Нікейскага сабору 325 г. і нэстарыянскіх кніг па пастанове Эфэскага сабору 431 г[2]. Падобныя захады дзейнічалі, у тым ліку, на тэрыторыі Беларусі (напрыклад, празь дзейнасьць езуітаў).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Федотов М. А. Гласность и цензура: возможность сосуществования // Советское государство и право. — 1989. — В. 7. — С. 80-89. — ISSN 0132-0769.
- ^ В. М. Герасімаў. Кнігадрукаванне і кнігавыданне. Пункты дотыку і разыходжання // Гісторыя цэнзуры друку на Беларусі: стагоддзе за стагоддзем / Склад. Т. І. Рошчына. — Мн.: 2000. — С. 24. — 160 ас. — ISBN 985-6557-03-8
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |