Перайсьці да зьместу

Спрадвечныя грэцкія боствы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Спрадвечныя грэцкія боствы - гэта першыя багі й багіні, народжаныя з пустэчы Хаосу.

Паводле Гесыёда, першымі (пасьля Хаосу) былі Гея, Тартар, Эрас (Эрот), Эрэб (Эрэбус), Гемэра й Нікта. Першапачатковыя Гея й Уран нарадзілі Тытанаў і Цыклёпаў. Тытаны Кронас й Рэя нарадзілі Зэўса, Пасэйдона, Аіда, Гестыю, Гэру й Дэмэтру, якая зрынула тытанаў. Варожасьць багоў заканчваецца праўленьнем Зэўса.

Ў старажытных грэкаў былі розныя ўяўленьні аб паходжаньні першапачатковых бажаствоў. Магчыма, некаторыя зь іх былі ўспадкаваны ад дагрэцкага насельніцтва[1].

У «Іліядзе» Гамэра Акіяна[2] называюць бацькам усіх багоў.

Алкман першай багіняй назваў вадзяную німфу па імені Фэтыда.

Арыстафан пісаў, што першай багіняй была Нікта, якая вывела Эраса зь яйка.

Дасьледчыкі спрачаюцца аб значэньні першапачатковых багоў у паэмах Гамэра й Гесыёда[3]. Паколькі першабытныя багі далі жыцьцё тытанам, а тыя - алімпійцам, існуе трактоўка, згодна зь якой гэта самыя глыбокія й фундамэнтальныя ўласьцівасьці космасу.

Напрыклад, Джэні Штраўс Клей піша, што калі паэзыя Гамэра ставіць Зэўса ў цэнтар правіла, то бачаньне Гесыёда, які зьвяртаецца да першабытных багоў, зьмяшчае ў кантэкст Зэўса й алімпійскіх багоў.

  1. ^ Clay, Jenny Strauss The Politics of Olympus: Form and Meaning in the Major Homeric Hymns (анг.). — 2. — London: Bristol Classical Press, 2006. — С. 9. — ISBN 9781853996924
  2. ^ Гомер, Илиада (Книга 14)
  3. ^ Nagy, Gregory Greek Mythology and Poetics. — Cornell University Press, 1992. — ISBN 978-0801480485

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]