Каліёпа
Каліёпа | |
Каліёпа | |
муза паэзіі | |
Месцазнаходжаньне | Парнас |
---|---|
Бацька | Зэўс |
Маці | Мнэмазына |
Браты і сёстры | Кліё Мэльпамэна Палігімнія Талія Тэрпсыхора Уранія Эрата Эўтэрпа |
Дзеці | Арфэй[1] |
Каліёпа (па-старажытнагрэцку: Καλλιόπη - Красамоўная), у старажытнагрэцкай міталёгіі — муза эпічнай паэзыі[2], навукі й філязофіі. Дачка Зэўса й Мнэмазыны, народжана ў Піерыі[3]. Па этымалёгіі Дыядора, атрымала імя ад выгуку цудоўнага слова (καλή і εὐέπεια)[4].
Міты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старэйшая дачка Зэўса й Мнэмазыны. Маці Арфея й Ліна ад Апалёна (ці ад Эагра[5]). Па адной з вэрсый, маці Рэса[6]. Па вэрсыі, нарадзіла ад Апалёна Гамэра[7]. Часам згадваецца як маці карыбантаў.
Па Гесіёду, вылучаецца зь ліку муз, ідзе за царамі[8]. Яе згадваюць Алкман[9], Стэсіхор[10]. Да яе зьвяртаецца Вергілій[11]. Дзіянісій Медны ў элегіях зваў паэзыю «крыкам Каліёпы»[12].
Малявалася з васковымі таблічкамі й стыласам (палачкай для пісьма). Шанавалася ў Локрах эпізефірскіх[13].
Даніна павагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імем Каліёпы названы астэроід (22) Каліёпа, адкрыты ў 1852 годзе. Імем музы таксама названы музычны інструмэнт каліёпа.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - с.199
- ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.616
- ^ Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - с.106
- ^ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 7, 4
- ^ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1
- ^ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1-2.4
- ^ Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.526
- ^ Гесіёд. Тэагонія 79-80
- ^ Алкман, фр.27 Пейдж
- ^ Стэсіхор, фр.240 Пейдж
- ^ Вэргіліюс. Энеіда IX 525—528
- ^ Арыстотэль. Рыторыка III 2
- ^ Піндар. Алімпійскія песні X 15
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
- Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.