Сем вольных мастацтваў
«Сем вольных мастацтваў» (па-лацінску: Septem artes liberales, ingenuae, bonae): навучальныя прадметы («навукі») у сярэднявечнай школе і на падрыхтоўчых («артыстычных») факультэтах унівэрсытэтаў.
У лік сямі вольных мастацтваў уваходзілі: граматыка, рыторыка, дыялектыка (1-ы цыкл, трывіюм) і арытмэтыка, геамэтрыя, астраномія, музыка (2-і цыкл, квадрывіюм).
Як сыстэма ведаў, «сем мастацтваў» склаліся ў антычны пэрыяд. Такія заняткі лічыліся вартымі таго, каб іх практыкаваў свабодны чалавек (у адрозьненьне ад іншых, якія павінны выконваць рабы). У Сярэднявеччы выкладаньне сямі вольных мастацтваў мела багаслоўскі ўхіл, у канцы Сярэднявечча і ў эпоху Адраджэньня — сьвецкі. Сыстэму сямі вольных мастацтваў замяніла сыстэма клясычнай адукацыі.
Мнэманічны лацінскі вершык пералічвае і апісвае вольныя мастацтвы:
Gramm, loquitur, Dial. vera docet, Rhet. verba colorat.
Mus. canit, numerat Arith., Geom. ponderat, Ast. colit astra.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1973. — Т. 9. Рабкор — Сочы. — 640 с. С.479,480.
- Самусік А.Ф. Паміж “septem artes liberalis” і “studia humanitatis” : трансфармацыя еўрапейскай адукацыі ў XІV – XVI стст. // Studia Historica Europae Orientalis : Исследования по истории Восточной Европы: сб. научн. ст. Вып. 4 / под ред. А.В. Мартынюка. Минск : РИВШ, 2011. С. 108-126.
- Сем вольных мастацтваў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.