Перайсьці да зьместу

Рамсэс II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамсэс II
фараон
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1303 да н. э.
Памёр 1213 да н. э.,
Пахаваны
Нашчадкі Merneptah[d], Ramesses[d], Meryatum[d], Khaemweset[d], Henuttawy[d], Ramesses-Meryamun-Nebweben[d], Meritamen[d], Bintanath[d], Nebettawy[d], Pareherwenemef[d], Meryamun[d], Amun-her-khepeshef[d], Baketmut[d], Henutmire[d], Bintanath[d], Horherouenemef[d], Takhat[d], Amenemopet[d], Merytre[d] і Setepenre[d]
Дынастыя XIX дынастыя[d]
Сужэнец Nefertari[d], Isetnofret[d], Maathorneferure[d], Bintanath[d], Henutmire[d], Nebettawy[d], Merytre[d] і Meritamen[d]
Бацька Сэці I[d]
Маці Туя[d]

Рамсэ́с II Вялі́кі — фараон Старажытнага Эгіпту, які кіраваў прыблізна ў 12891222 гадох да н. э., з XIX дынастыі эгіпецкіх фараонаў. Сын Сэты I і царыцы Туі. Ён часьцяком разглядаецца як найвялікшы, самы вядомы й магутны фараон эгіпецкай імпэрыі[1]. Ягоныя пераемнікі, а пазьней эгіпцяне звалі яго «вялікі продак». Рамсэс II правёў некалькі вайсковых экспэдыцыяў у Леванце, а таксама аднавіў эгіпецкую ўладу над Ханаанам. Ён таксама ўзначальваў экспэдыцыі на поўдзень, у Нубію. Яму пераважна прысвойваўся ганаровы тытул А-нахту, гэта значыць «Пераможца». Помнікі і папірусы нярэдка называюць яго і народнай мянушкай Сэсу.

Ва ўзросьце чатырнаццаці гадоў, Рамсэс быў прызначаны прынцам-рэгентам свайго бацькі Сэты I[1]. Быў пахаваны ў магільніцы ў Даліне цароў[2], аднак ягонае цела было пазьней перавезена ў каралеўскі пахавальны комплекс Дэйр эль-Бахры, дзе было знойдзена ў 1881 годзе, і ў цяперашні час экспануецца ў Каірскім музэі. На пачатку свайго кіраваньня Рамсэс быў засяроджаны на будаўніцтве гарадоў, храмаў і помнікаў.

XIX дынастыя
Папярэднік:
Сэты I
фараон Эгіпту
каля 12791212 да н. э.
Пераемнік:
Мэрнэптах
  1. ^ а б Putnam, James (1990). An introduction to Egyptology.
  2. ^ Christian Leblanc. «Gerard».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]