Развод
Развод — фармальнае спыненьне (скасаваньне) сапраўднага шлюбу паміж жывымі мужам і жонкай. Ад разводу варта адрозьніваць прызнаньне шлюбу несапраўдным у судовым парадку і спыненьне шлюбу з прычыны сьмерці аднаго з супругаў.
Наступствы для дзяцей
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У разводзе бацькі найчасьцей выхоўваюць дзяцей безадказнымі і абыякавымі або агрэсіўнымі і жорсткімі асобамі[1]. Таксама развод па прычыне здрады выклікае ў дзяцей ва ўзросьце ад 2 да 10 гадоў схільнасьць да нявернасьці ў дарослым жыцьці ва ўласным шлюбе[2].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па кастрычніцкім перавароце 1917 году расейскія бальшавікі ўвялі ў Беларусі дзяржаўны развод царкоўных шлюбаў па падачы заявы адным з сужэнцаў[3]. У выніку ў 1970-я гады ў Беларускай ССР 1 развод ужо прыпадаў на 3 шлюбы[4].
Найбольшы лік разводаў на 1000 жыхароў краіны быў у 1999 годзе (4,71). У 2000 г. 696 разводаў прыпадала на 1000 шлюбаў. У 2009 годзе ў Беларусі адбылося 35 056 разводаў, што склала 45% ад заключаных за год шлюбаў[5]. У 2010 г. дзель паўторных разводаў дасягнула 15% ад агульнага ліку. Найбольш разводаў прыпадала на сужэнцаў ва ўзросьце 25-34 гадоў, на сем’і з адным дзіцём (45%) і безь дзяцей (36%). У сярэднім разбуралася палова шлюбаў. У 2011 г. Беларусь заняла 2-е месца ў сьвеце па пашыранасьці разводаў (4,1 на тысячу жыхароў)[6]. Пры гэтым 4,6 разводу прыпадала на 1000 гарадзкіх жыхароў, 2,4 — на сельскіх. 461 гарадзкі развод прыпадаў на 1000 шлюбаў, у сельскай мясцовасьці — 366 разводаў[7]. У 2012 г. дзель разводаў перавысіла палову (512/1000) ад заключаных за год шлюбаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сьвятлана Барысенка. Слабая моцная плоць // Краіна здароўя. — 5 студзеня 2011. — № 1 (237). — С. 5.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Нале-е-ва // Зьвязда : газэта. — 26 сакавіка 2011. — № 56 (26920). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ларыса Абрамчук. Беларусь: разводзіцца кожная чацьвёртая сям’я // Радыё Ватыкана, 24 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 24 лютага 2014 г. Праверана 13 траўня 2018 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Шлюб лёгка ствараецца і лёгка разбураецца // Зьвязда : газэта. — 5 ліпеня 2013. — № 122 (27487). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Уладзіслаў Кулецкі. Ратуйцеся! Разводы сярод нас // Чырвоная зьмена. — 10 лістапада 2010. — № 42 (15645). — С. 1-2.
- ^ Алена Прус. Беларусь займае другое месца ў сьвеце пасьля Расеі па колькасьці разводаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 чэрвеня 2013 г. Праверана 13 траўня 2014 г.
- ^ Алена Прус. Сямейныя вузы ў вёсцы мацнейшыя, чым у гарадах - Белстат // БелТА, 12 траўня 2012 г. Архіўная копія ад 4 кастрычніка 2014 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Развод — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў