Рагдол
Выгляд
Рагдол — парода напаўдаўгапоўсных котак, выведзеная ў ЗША ў пачатку 1960-х гадоў. Выглядам нагадвае бірманскую котку. Першы рагдол нарадзіўся ад пэрсыдзкай коткі з блакітнымі вачыма і сыямскага ката.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рагдол — даволі буйная парода. Удоўжкі каты дасягаюць 1 м. Вага катоў дасягае 10 кг.
Нораў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рагдолы вельмі ласкавыя і мяккія што да характару. Рагдолы вельмі добрыя, і ня ўмеюць абараняцца — у выпадку небясьпекі рагдол уцячэ. Прыхільнікі рагдолаў сьцьвярджаюць, што яны могуць замяніць дзяцей у сям’і.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |