Нарбона
Нарбона | |||||
франц. Narbonne | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Аксытанія | ||||
Дэпартамэнт: | Од | ||||
Кіраўнік: | Jacques Bascou[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 285 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 52 802 чал. (2013) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 11100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°11′5″ пн. ш. 3°0′13″ у. д. / 43.18472° пн. ш. 3.00361° у. д.Каардынаты: 43°11′5″ пн. ш. 3°0′13″ у. д. / 43.18472° пн. ш. 3.00361° у. д. | ||||
Нарбона | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mairie-narbonne.fr/ |
Нарбона (па-француску: Narbonne, па-аксытанску: Narbona) — старажытны горад на поўдні Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Од у рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Лянгедок-Русыён). На 2013 год насельніцтва гораду складала 52 802 чалавекі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарбона вырасла з паселішча Нарбо (лац. Narbo) — першай рымскай калёніі ў Галіі, заснаванай яшчэ ў 118 годзе да н. э. У той час горад стаяў на беразе Міжземнага мора і служыў важным марскім портам. У часы імпэрыі гэта быў таксама ваенны пункт і сталіца Паўднёвай, або Нарбонской Галіі. Пасьля бітвы пры Нарбоне ў 436 годзе тут запанавалі вэстготы. Адзін час Нарбона мела значэньне іхнага сталічнага граду. У 719—759 гадах Нарбона і навакольная вобласьць (Сэптыманія) валодалі сарацыны.
У Сярэднявеччы паўднёвая частка Нарбоны кіравалася графамі Тулюзы, а паўночная — мясцовымі эпіскапамі. Затым да XVI стагодзьдзя Нарбона складала самастойнае графства.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сабор сьвятога Жуста, закладзены ў 1272 годзе, так і ня быў дабудаваны. Ён знакаміты незвычайна высокімі хорамі і ў цэлым варты ўзоры гатычных храмаў поўначы Францыі. Базыліка сьвятых Паўла і Сэргіюса — адзін зь першых на поўдні Францыі прыкладаў готыкі. Палац архіэпіскапаў быў перабудаваны ў XIX стагодзьдзі; ад ягонага сярэднявечнага папярэдніка захавалася некалькі магутных вежаў. У цяперашні час у палацы разьмешчаны краязнаўчы музэй.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвяты Тэадард (пам. 893) — арцыбіскуп Нарбоны
- Гіраўт Рык’ё (каля 1230 — каля 1295) — апошні трубадур
- Шарль Трэнэ (1913—2001) — папулярны сьпявак і кампазытар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ База зьвестак францускіх камунаў — Institut national de l'information géographique et forestière.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарбона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт гораду
- Нарбона ў «Брытаніцы»